Социум

Эканоміце? Толькі не ва ўрон сабе!

“Уж сколько раз твердили миру”, што чыгунка, даўно стаўшая адным з самых зручных і прывычных спосабаў перамяшчэння, разам з тым з’яўляецца і зонай павышанай небяспекі.
Сумна, што пад коламі цягнікоў атрымліваюць траўмы ці нават гінуць маладыя людзі. Зноў і зноў нагадваем: сталёвая магістраль не церпіць саманадзейнасці, ужывання спіртных напіткаў, знявагі правілаў паводзін на аб’ектах чыгуначнага транспарту.
У Баранавічах пад цягнік трапіла 27-гадовая гараджанка. Здарэнне адбылося каля пераходу. Жанчына вырашыла перайсці пуці перад дызель-цягніком, які рухаўся ад прыпыначнага пункта “Лакаматыўнае дэпо”. На жаль, яна не разлічыла адлегласць да саставу. З цяжкімі траўмамі дастаўлена ў бальніцу.
Нават самая дасканалая машына не заўсёды можа папярэдзіць гібель чалавека, які страціў пачуццё самазахоўвання. Чыгунка не прызначана для прагулак, яшчэ больш небяспечная – для грамадзян у нецвярозым стане. Галоўная небяспека ў тым, што практычна нельга разлічыць хуткасць цягніка, што рухаецца. Пераходзячы ці нават перабягаючы рэйкі ў нявызначаным месцы, трэба ўсведамляць: машыніст можа ўбачыць пешахода вельмі позна, калі спыніць састаў будзе немагчыма – тармазны шлях чыгуначнага транспарту дасягае тысячы метраў. Не варта спадзявацца і на хуткасць уласнай рэакцыі. Прыктыка сведчыць, што чалавек становіцца бездапаможным, калі бачыць перад сабой цягнік, што імчыць на вялікай хуткасці.
Юлія КРЫЎКО, інжынер па ахове працы станцыі Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть