Социум

Ідзем туды, дзе цяжка

У аддзяленні  дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ўрачыста адзначылі Дзень матулі.

У зале, упрыгожанай плакатамі і рознакаляровымі шарамі, наведвальнікам установы адрасаваліся цёплыя віншаванні і сувеніры. На вышыні была і вакальная  група «Вытокі». Менавіта яе ўдзельнікі прапанавалі пайсці ў гэты дзень да тых, каго даймае адзіноцтва, – у аддзяленне кругласутачнага знаходжання пенсіянераў і інвалідаў.

Святочны канцэрт, дзе кожнае віншаванне і кожная песня прысвячаліся матулям, выклікаў слёзы на вачах абдзеленых лёсам  людзей. Зменшыць горыч гэтых слёз дапамаглі ўручаныя салодкія пачастункі, набытыя на сродкі бюджэту праекта “Вы не забыты!».

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть