Социум

Каб не сапсаваць рыбалку

За 9 месяцаў гэтага года вада ўнесла жыцці 11 жыхароў Лунінеччыны. Асноўныя прычыны гібелі – алкагольнае ап’яненне і неасцярожнасць падчас купання ў вадаёмах. Сумна, але сярод ахвяр ёсць і дзеці. Так, няўважлівасць дарослых стала прычынай гібелі хлопчыка ў вадаёме ў Мікашэвічах.
Восень – любімая пара для аматараў рыбнай лоўлі. Часта спартыўны азарт спалучаецца з небяспекай. Зараз тэмпература вады не перавышае 7-8 градусаў. І калі лодка перавернецца, намоклае адзенне пацягне ўніз, а халодная вада абцяжарыць рух. Выратавацца ў такіх умовах намнога складаней.
Каб не дапусціць непапраўнага, трэба прытрымлівацца правіл паводзін на вадзе. Калі не ўмееце плаваць – не выводзьце лодку далёка ад берага і абавязкова запасіцеся індывідуальнымі выратавальнымі сродкамі. Неабходна старанна праверыць стан плаўсродка перад выхадам на вадаём: упэўніцца, ці не працякае, ці спраўныя вёслы. Рыбалоўныя прыналежнасці і снасці складаюць уздоўж бартоў, а астатнія рэчы (адзенне, заплечнік, чамаданчык) размяшчаюць на карме, носе і пад сядзеннем. Абавязкова варта мець на лодцы выратавальны круг, пояс ці камізэльку, вядзерца ці іншую ёмістасць для адпампоўвання вады. Бяспечнае перамяшчэнне магчыма толькі пры правільным абсталяванні і спраўнасці плавальнага сродка.
Падчас плавання не перадавайце кіраванне маторнай лодкай іншай асобе без адпаведнай падрыхтоўкі, асабліва дзецям. Не выходзьце ў плаванне ва ўмовах абмежаванай бачнасці, калі плавальны сродак не абсталяваны сігнальнымі агнямі. Не ўжывайце алкаголь, паколькі ён запавольвае рэакцыю, расслабляе ўвагу, прытупляе пачуццё рэальнай небяспекі. Алкаголь і рыбалка – два несумяшчальныя паняцці.
У канчатковым выніку асабістая бяспека рыбалова залежыць, перш за ўсё, ад яго самога, ад прадуманых і правільных дзеянняў на вадаёме.
Аляксандр ГЕЦМАН, старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть