Социум

Канікулы з карысцю і задавальненнем

Набліжаюцца летнія канікулы, і ў кожнай сям’і, дзе выхоўваюцца школьнікі, узнікае пытанне: чым заняць у гэты час сваіх дзяцей? Многія бацькі разлічваюць на дзіцячыя лагеры. Якім для юных жыхароў Лунінеччыны будзе летні адпачынак-2017? Расказвае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольга КУЛАГІНА:

– У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі дзеці змогуць адпачыць у аздараўленчым лагеры “Спадарожнік”, прышкольных лагерах з дзённым знаходжаннем на базах устаноў адукацыі. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць наведваць спартыўныя, працоўныя і профільныя лагеры. 350 падлеткаў будуць працаваць у студэнцкіх атрадах, іх плануецца стварыць 15. Па чарнобыльскай праграме юныя лунінчане будуць адпачываць у аздараўленчых цэнтрах: “Світанак” – 474 чалавекі, “Колас” – 804, “Чабарок” – 189. Яшчэ 33 школьнікі накіруюцца ў Ірландыю.

– Калі пачне працаваць “Спадарожнік”? Колькі будуць каштаваць пуцёўкі?

– Заезд адпачываючых на першую змену ў колькасці 70 чалавек адбудзецца 3 чэрвеня. На другую і трэцюю змены (з 24.06 па 12.07 і з 15.07 па 02.08) прадугледжана па 80 пуцёвак, на заключную чацвёртую (з 05.08 па 23.08) – 70. Што датычыць кошту, то для дзяцей ва ўзросце 6-10 год пуцёўка каштуе 364 рублі 80 капеек, 11-12 год – 378,48, 14-17 год – 388,54. Гэта поўная цана. Звычайна асноўную частку расходаў бяруць на сябе прадпрыемствы і арганізацыі, таму бацькам трэба звярнуцца да свайго работадаўцы і даведацца аб той суме, якую давядзецца ўнесці.

– Што можаце сказаць пра прышкольныя лагеры з дзённым знаходжаннем?

– Яны пачнуць працаваць 5 чэрвеня. Іх наведаюць 1010 школьнікаў. Бацькам давядзецца заплаціць з улікам дзярждатацый наступныя сумы: у прышкольным лагеры – 24,12 рубля (на дзяцей ва ўзросце 6-10 год), 33,84 – 11-13 год, 41,4 – 14-17 год; у лагеры працы і адпачынку – 33,58 (14-17 год); у спартыўным – 19,7 (6-7 год), 21,5 – 8-10 год, 29,42 –11-13 год, 36,62  – 14-17 год. У профільным 9-дзённым лагеры пры лу-нінецкай гімназіі плануюць адпачыць 50 вучняў ва ўзросце ад 14 да 17 год. Бацькоўская аплата тут складзе 23 рублі 54 капейкі.

– Калі ў бацькоў ці падлеткаў узнікнуць пытанні ў сувязі з летнім адпачынкам ці працаўладкаваннем, куды можна звяртацца?

– У раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму па тэлефоне 2-35-68, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – 3-37-25, райкам БРСМ – 6-20-47, ад-дзел па аздараўленню – 3-11-03, 6-20-32.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть