Социум

Клопат кожнага з нас

экалогияВажнай умовай аздараўлення экалагічнай абстаноўкі з’яўляецца ўдасканальванне прыродаахоўнага заканадаўства і ўсёй нарматыўнай базы ў гэтай галіне. За выкананнем асноўных дакументаў, якія рэгламентуюць сферу прыродакарыстання, адказвае раённая інспекцыя аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Узначальвае яе Іван ПІЛІПЦЭВІЧ, з якім сустрэліся напярэдадні адметнай даты.
– У якасці тэмы Сусветнага дня навакольнага асяроддзя можна выбраць лозунг “Аб’ядноўвайцеся для барацьбы са змяненнямі клімату”, – прапанаваў Іван Дзмітрыевіч. – Гэта падкрэсліць важнасць праблемы. За апошнія 10 год узровень забруджвання прыроды на Лунінеччыне значна знізіўся. Выкіды прамысловых прадпрыемстваў скараціліся амаль у 3 разы. Гэта, перш за ўсё, вынік удасканальвання сістэмы кіравання і кантролю, правядзення адпаведнай экспертызы праектаў будаўніцтва і рэканструкцыі ўсіх відаў вытворчасці.
Той факт, што экалагічная сітуацыя ў рэгіёне мае станоўчую дынаміку, не можа не радаваць. Удалося вывесці са звароту агрэсіўныя азонаразбуральныя фрэоны R-12 і R-22, якія выкарыстоў-валіся ў прамысловасці. Па выніках стацыянарных назіранняў, стан паветра ацэньваецца, як стабільна добры. Забор вады з прыродных водных аб’ектаў толькі за апошнія два гады зменшыўся на 6,2 працэнта. Выкарыстанне вады на вытворчыя патрэбы скарацілася на 6 працэнтаў. Дарэчы, усяго ў раёне налічваецца 11 рэк, 2 водасховішчы, 38 азёр, 7 сажалак, 3 крыніцы. Здабыча падземных вод вядзецца са 163 артэзіянскіх свідравін.
Трэба памятаць, што паверхневыя воды адчуваюць нагрузку ад скідаў сцёкавых вод у рознай ступені. Самаму значнаму ўплыву падвергнуты аб’екты ў басейне Прыпяці. Своечасова праводзяцца мерапрыемствы па інтэнсіфікацыі ачысткі і даачысткі ад злучэнняў азоту і фосфару, цяжкіх металаў, нафта-прадуктаў, арганічных і паверхнева-актыўных рэчываў. Таму і тут назіраецца тэндэнцыя да паляпшэння якасці паверхневых вод.
Адзін з важнейшых аспектаў стварэння спрыяльнага навакольнага асяроддзя – захоўванне натуральных экасістэм і ландшафтаў. Сёння на Лунінеччыне знаходзяцца пад аховай 103 месцы жыхарства і росту 38 рэдкіх відаў жывёл і раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Заказнік “Сярэдняя Прыпяць” увайшоў у адну з 8 Рамсарскіх тэрыторый у краіне, якія маюць міжнароднае значэнне.
Паколькі наша інспекцыя – кантралюючы орган, нагадаю, што мера адказнасці юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян у выпадку прычынення імі ўрону навакольнаму асяроддзю (у выглядзе скіду забруджаных рэчываў у водны аб’ект і атмасфернае паветра, несанкцыянаванага размяшчэння адходаў вытворчасці) значна ўзмоцнена з прыняццем адпаведнага Указа Прэзідэнта РБ. За 5 месяцаў бягучага года намі было прад’яўлена 8 прэтэнзій на пакрыццё ўрону, нанесенага навакольнаму асяроддзю, на суму 16 мільёнаў 450 тысяч рублёў. Складзена 79 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства. Штраф у 49 мільёнаў 180 тысяч цалкам спагнаны.
У апошні час расце экалагічная самасвядомасць лю-дзей. Павялічылася колькасць зваротаў грамадзян па фактах розных парушэнняў. Работа ў цесным кантакце з насельніцтвам дазваляе аператыўна рэагаваць на аварыйныя сітуацыі. Уладальнікі аўтамабіляў удзяляюць больш увагі захаванню экалагічных нормаў таксічнасці і дымнасці адпрацаваных газаў транспартных сродкаў.
Зразумела, што прывучаць беражлівасці да прыроды трэба з маленства. У шэрагу ўстаноў адукацыі створаны групы і класы з экалагічнай накіраванасцю. Павялічваецца колькасць школьных лясніцтваў, музеяў, троп. Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам захаваць нашы рэсурсы!
Запісала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.
На здымку: галоўныя спецыялісты Аляксандр ШКУТ і Мікалай ВАНЮК, начальнік Іван ПІЛІПЦЭВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть