Социум

Лета нясе не толькі радасць…

Па стану на 15 жніўня на працягу сёлетняга купальнага сезона (з 1 мая) на тэрыторыі Брэсцкай вобласці патанулі
59 чалавек, з іх 7 непаўналетніх.
БЯСПЕКА адпачынку, у тым ліку і на вадзе, мабыць, адна з самых актуальных тэм летам. Асабліва, калі за акном больш як трыццаць градусаў спёкі і так цягне на рэчку. Пры гэтым далёка не ўсе грамадзяне задумваюцца пра тое, што чакае іх, асабліва ў месцах, непрыдатных для купання, што часта прыводзіць да трагічных наступстваў, іншы раз і да гібелі. Не стаў выключэннем і сёлетні сезон. Каб не стаць ахвярай, неабходна выконваць элементарныя правілы бяспекі на вадзе.
ПАМЯТАЙЦЕ пра бяспечныя паводзіны, адпачываючы на беразе ракі ці возера:
– не нырайце ў незнаёмых месцах;
– не заплывайце за буйкі;
– не выплывайце на суднавы ход і не набліжайцеся да суднаў;
– не плавайце на надзіманых матрацах або камерах;
– не купайцеся ў нецвярозым стане.
ПАРУШЭННЕ гэтых правілаў застаецца галоўнай прычынай гібелі людзей на вадзе. Статыстыка паказвае, што 70 працэнтаў патануўшых сярод дарослага насельніцтва былі п’янымі. Яшчэ адна галоўная прычына гібелі на вадзе – самаўпэўненасць спачатку, а потым – страх. Акрамя таго, адзначаюць і такі факт: тонуць у асноўным тыя, хто ўмее плаваць.
Любоў дзяцей да катання на самаробных плытах, надзіманых матрацах і камерах таксама тоіць у сабе небяспеку. Яны могуць у любы момант перакуліцца або ветрам аддаліцца ад берага.
Пры катанні на лодцы нельга разгойдваць яе, уставаць, мяняцца месцамі, перагінацца праз борт. Недапушчальны гульні з утрыманнем «саперніка» пад вадой – ён можа захлынуцца. Навучыць плаваць сваё дзіця – абавязак, такі ж, як навучыць пераходзіць вуліцу.
Асноўнае правіла паводзін на вадзе – не аказвацца ў экстрэмальнай сітуацыі. Галоўнае, каб лета прайшло без надзвычайных здарэнняў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть