КультураСоциум

Лунінецкае начынне “Мотальскіх прысмакаў”

мотольУ мінулыя выхадныя аграгарадок Моталь Іванаўскага раёна стаў цэнтрам правядзення шостага кулінарнага фестывалю.

Цэнтральная вуліца ператварылася ў сапраўдны Горад майстроў, дзе народныя ўмельцы прадставілі ўласныя вырабы. Сваю творчасць дэманстравалі Жанна Лапаціна з Язвінак, Алена Корчык з Луніна, Марыя Бакуновіч і Алена Капліч з Сінкевіч, Сяргей Гнедзька з Вялікіх Чучавіч.

Святочны настрой фестывалю надавалі выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці з Брэстчыны, Расіі і Польшчы. Удзельнікі творчай групы «Лунінецкая гумарына» начале з загадчыцай сектара па культуры Ганнай Баецкай, трымаліся ўпэўнена на галоўнай сцэне, за што атрымлівалі апладысменты гледачоў. А дамоў прывезлі дыплом Іванаўскага райвыканкама і сувенір.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть