Молодежь

“БЭБІ-ШОУ”

27 чэрвеня на плошчы Леніна ўпершыню ў раёне адбудзецца конкурс на лепшую дэкарыраваную дзіцячую каляску.
Для “цюнінга” першага сродку руху дзіцяці можна выкарыстоўваць любыя матэрыялы. Праявіць творчасць можна будзе ў намінацыях: “У гасцях у казкі”, “Мульцяшны калейдаскоп”, “Спартыўная каляска”, “Каляска “Фантазія””, “Каляска “Экспромт””, “Поры года”, “Маленькі прытулак”, “Зорная пара” (каляскі блізнюкоў і двайнят), “Лепшы “цюнінг””, “Самы маленькі удзельнік”. Кожная каляска павінна мець сваю назву.
Заяўкі на ўдзел ад сем’яў з дзецьмі любога ўзросту прымаюцца да 24 чэрвеня у аддзеле па справах моладзі райвыканкама: вул. Чырвоная, 1, кабінет 503, тэлефоны: 2-17-72, 8-(029)-684-62-85. Усіх удзельнікаў чакаюць падарункі. Галоўны прыз – DVD-прайгравальнік.
Аддзелы па справах моладзі, ЗАГС і Лунінецкі ЦДТ запрашаюць усіх прыняць удзел у арыгінальным мерапрыемстве.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть