Молодежь

І ЗАКРЫВАЕ ВЕЦЕР ПЕРАМЕН ПАДРУЧНІКІ НА НЕПРАЦЯГЛЫ ЧАС…

“Близкий и немножечко далекий
Колледж – наш второй родимый дом –
Словно память светлую и строгую
Мы с собою в сердце унесем!”

У простых і шчырых словах навучэнцаў прафтэхкаледжа, вядучых Алесі Косцеравай і Руслана Рогава адчувалася непераадольнае хваляванне, якім былі ахоплены ўсе прысутныя. Традыцыйная ўрачыстасць – уручэнне дыпломаў выпускнікам – узрушыла пачуцці многіх маладых людзей, што паднімаліся на сцэну за запаветным дакументам. Менавіта ён стаў чарговай прыступкай на жыццёвым шляху.

З віншаваннямі да моладзі звярнуліся дырэктар Фёдар Бірыла і намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, які ўручыў дыпломы навучэнцам групы “4ТМ”. Яе стараста Віктар Бароўскі адзначаны Граматай за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці каледжа і добрую вучобу. Прывітальнае слова ад бацькоў узяла Марыя Якубовіч, якая пажадала шчаслівай дарогі выпускнікам і працоўнага натхнення – выкладчыкам. 

Спартыўная слава ўпрыгожыла скарбонку дасягненняў Юрыя Антончыка – пад бурныя апладысменты ён атрымаў пасведчанне аб другім дарослым разрадзе па цяжкай атлетыцы. А навучэнец 6-ай групы Дзмітрый Коўшык, які ў пачатку лета выратаваў з вогненага полымя двух дзяцей, прымаў удзячнасць ад намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Івана Клімчука.  

З гонарам заходзілі на сцэну ўладальнікі “залатых” дыпломаў. Сёлета імі сталі Людміла Якавеніч, Жанна Раўковіч, Сяргей Бекеш, Людміла Маліноўская і Святлана Майсак. Апошняя ад імя выпускнікоў падзякавала ўсім выкладчыкам, майстрам і выхаванцам за шчаслівыя і плённыя гады навучання.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть