Молодежь

ПАДАРУНКІ ВАДЗІЦЕЛЯМ І МАТУЛЯМ

Дзве цікавыя акцыі, аб’яднаныя жаночым святам, правялі валанцёры раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Жанчыны, якія ў свята былі за рулём, спыняліся па патрабаванню інспектара ДПС ДАІ Івана Тупекі, прад’яўлялі дакументы, выходзілі з машыны… Праз некалькі хвілін усміхаліся і, з добрым настроем заводзячы матор, дзякавалі за віншаванні!
У святочны дзень Іван Іванавіч не толькі сачыў за парадкам на дарогах, правяраў дакументы, але і разам з юнакамі-валанцёрамі уручаў віншавальныя паштоўкі і невялікія падарункі, падрыхтаваныя аддзяленнем ДАІ і Чырвоным Крыжам, жадаў бяспечнага шчаслівага шляху, зялёных светлафораў і выканання правілаў дарожнага руху.


Юнакі і дзяўчаты з белымі паветранымі шарамі і транспарантам “Віншуем! Вы сталі мамай!” прыцягнулі ўвагу пацыентак і медперсанала радзільнага аддзялення раённай бальніцы.
Маладыя мамачкі глядзелі на іх з вокнаў і ўсміхаліся, як і шчыра радаваліся памятным падарункам, якія атрымалі ў гонар свята.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть