Молодежь

ПРЫРАСЛА ДА ЗЯМЛІ, ЯК ЗЯРНЯТКА – У РАЛЛІ…

Ёй з дзяцінства вядомы пах роднай зямлі. Хлебныя нівы, якія так вабілі да сябе, сталі для дзяўчыны з Любані Таццяны РАДКЕВІЧ не толькі важным радком у працоўнай біяграфіі, але і сэнсам усяго жыцця. Яна з ліку тых выпускнікоў школы, якія засталіся ў вёсцы, прысвяціўшы сябе сельскай гаспадарцы.

Закончыўшы з чырвоным дыпломам Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны коледж, па размеркаванню трапіла ў суседні сельгаскааператыў “Гарадоцкі”, дзе прапанавалі пасаду агранома-насеннявода. Разам з ёй у тым годзе прыехалі ў гаспадарку яшчэ два маладыя спецыялісты. Ірына Яўковіч стала ветурачом, Раман Швед – энергетыкам. 

Таццяна разумее, што для таго, каб шчодра радзілі нівы, а, значыць, – важкім быў у полі колас, трэба настойліва працаваць над сабой, павышаць прафесійны ўзровень. Завочная вучоба ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце на агранамічным факультэце, без сумнення, яшчэ больш папоўніць запас ведаў. 

Тэарэтычна быць падкаваным – адна справа. Практыка – зусім іншая рэч. Таму Таццяна ўдзячна лёсу за тое, што пашчасціла працаваць з галоўным аграномам Сяргеем Скібам. Цудоўны чалавек, выдатны спецыяліст, ён зацікаўлены ў тым, каб калгасныя нівы былі шчодрымі на ўраджай. Таму раіць моладзі браць на ўзбраенне перадавы вопыт старэйшага пакалення і дасягненні ў навуцы.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть