Молодежь

САПРАЎДНЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ КРАІНЫ

Усебеларуская маладзёжная акцыя «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!» — гэта шмат цікавых спраў, падзей, пачынанняў. Хвалюючым і сапраўды святочным стала для 32 юных землякоў атрыманне у дзень Канстытуцыі пашпартоў, якія ўручыў старшыня райсавета Віталь Адзішчаў. Ён заклiкаў плённа выкарыстоўваць час, паглынаць веды i распрацоўваць iнавацыйныя iдэi, каб потым выкарыстоўваць iх на карысць дзяржавы.

Уручэнне пашпарта — не простая фармальнасць, упэўнены вучань Любачынскай СШ Міхаіл Кузьміч (на здымку разам з Міхаілам Кузьмічом): “Сёння пачаўся новы этап у нашым жыцці. З упэўненасцю магу сказаць, што быць грамадзянінам — вялікая адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабой”. Пра ўрачыстасць паклапаціліся аддзел па справах моладзі райвыканкама і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Павіншавалі юнакоў і дзяўчат яе старшыня Людміла Казадаева, а таксама кіраўнік раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Рамановіч. Цудоўным святочным падарункам для ўсіх прысутных сталі песні ў выкананні выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть