Молодежь

СВЯТОЧНЫ “КАКТЭЙЛЬ”

прыйшоўся даспадобы ўдзельнікам мерапрыемства, якое прайшло ў гарадской арганізацыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.
Урачыстасць сумясціла дзве падзеі: веснавое свята жанчын і зімовае –абаронцаў Айчыны. Кіраўнік арганізацыі Васіль Ярмольчык дапоўніў расповяд рабочымі планамі і задумкамі.
А пазней нашы дзеці спявалі прыгожыя песні, чыталі вершы і кружыліся ў танцы разам з матулямі. Родныя глядзелі на маленькіх выступаючых вачамі, поўнымі радасці – выступленне аказалася проста выдатным! Лепшай адзнакай за стараннасць сталі салодкія падарункі і, безумоўна, увага людзей!
Валянціна СВІБОВІЧ, 
в. Красная Воля.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть