Молодежь

З любоўю да жывёл і працы

Дзмітрый Грушэўскі прыехаў у СВК “Вулькаўскі світанак” галоўным ветурачом пасля заканчэння Пінскага аграрна-тэхналагічнага тэхнікума і скарочанага курса Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. На новым месцы пінчаніна сустрэлі добра, пашанцавала як з калектывам, так і са старшынёй, які заўсёды дасць слушную параду. Вырашылася і жыллёвае пытанне.

– Чаму абралі менавіта такую спецыяльнасць?

– Па-першае, з маленства добра знаёмы з прафесіяй, бо мой тата таксама ветэрынар. Па-другое, проста люблю жывёл. Яшчэ да вучобы ў мяне былі сабака, кот і папугай, ва ўніверсітэце завёў пацука. У школьныя гады кожнае лета ездзіў да бабулі, у якой была даволі вялікая гаспадарка.

– Спрабавалі лячыць бабуліных “падапечных” ?

– Не над ими я не здзекващся, – смяецца суразмоўца. – Толькі на рыбалку хадзіў, якая і сёння застаецца заняткам для душы.

– Чым займаецеся ў вольны час?

– Захапляюся матацыкламі, іх у мяне 4. Падабаецца выбірацца з сябрамі на байкерскія злёты, там вельмі весела і цікава. Вучыўся ў школе з музычным ухілам, іграў у духавым аркестры на акардэёне, хацеў паступаць у музычнае вучылішча. У тэхнікуме спяваў у хоры, займаўся бальнымі танцамі, а ва ўніверсітэце хадзіў на бокс. Заўсёды нечым займаюся – усё хочацца паспрабаваць.

– Калі б можна было вярнуць час, што б памянялі ў жыцці?

– Нічога, я ўсім задаволены. Прытрымліваюся прымаўкі “Што не робіцца – усё да лепшага”.

Жанна МЕЛЯШКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть