Молодежь

ЗАПАВЕДЗЬ ЗДАРОЎЯ: НЕ НАШКОДЗЬ!

З усіх шкодных звычак немагчыма выявіць тую, што наносіць чалавечаму здароўю найбольшы ўрон. Кожная – гэта бомба замаруджанага дзеяння, якая рана ці позна нагадае пра сябе шматлікімі праблемамі. Каб пэўным чынам засцерагчы юнакоў і дзяўчат, прадстаўнікі гаркама БРСМ правялі акцыю “Моладзь – за здаровы лад жыцця”.

Мерапрыемства прайшло на базе ліцэя прыборабудавання. Сюды завіталі вучні гарадскіх школ і ліцэя, а таксама навучэнцы прафесійна-тэхнічнага каледжа. З дапамогай сцэнак і музычных нумароў аб негатыўным уздзеянні наркотыкаў гаспадары пастараліся данесці неаспрэчваемую ісціну: шкодныя звычкі – першыя ворагі чалавека. Аб гэтым расказаў і відэафільм, прадастаўлены работнікамі УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”. Сюжэт, напоўнены слязамі і жудаснымі момантамі жыцця “прыхільнікаў” алкаголю, стварыў у зале глыбокую цішыню. Шчыра хацелася, каб гэтыя кадры сталі для гледачоў папярэджаннем ад спакусы знаёмства з “зялёным зміем”.

Злабадзённую тэму працягнула псіхолаг ДУ “Лунінецкі РЦГіЭ” Святлана Дзмітрыева. “Чаму чалавек становіцца алкаголікам?”, “Па якой схеме развіваецца алкагалізм?”, “Што ўяўляе сабой залежнасць?”. Гэтыя і іншыя пытанні гучалі падчас віктарыны, праведзенай спецыялістам цэнтра. Таксама яна закранула праблемы курэння, разам з усімі паразважала над сэнсам здаровага ладу жыцця, метадамі барацьбы са стрэсам. На вялікіх лістах паперы юныя госці пісалі аб тым, якім яны бачаць жыццё без шкодных звычак. А каб моладзь не забыла пра асноўныя “здаровыя” правілы, актывісты БРСМ уручылі ўсім брашуры і тэматычны матэрыял з адпаведным зместам.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть