МолодежьСоциум

Добрая спецыяльнасць стабільнае будучае

колледжСёння СМІ стракацяць аб’явамі: “Патрабуюцца токары, мантажнікі, прадаўцы, слесары, таваразнаўцы…”

Попыт на кваліфікаваных рабочых пастаянна расце. Павышаюцца і патрабаванні да спецыялістаў – гэта павінны быць усебакова адукаваныя людзі, здольныя хутка асвойваць новыя тэхналогіі, абсталяванне, што пастаянна абнаўляецца. Менавіта такія кадры рыхтуе для многіх галін вытворчасці Лунінецкі політэхнічны каледж.

– Наша навучальная ўстанова шырока вядома ў рэспубліцы якасцю падрыхтоўкі  спецыялістаў, – расказвае дырэктар Андрэй Баўкуновіч. – Рабочы любога прадпрыемства сёння не можа абысціся ў  сваёй дзейнасці без  свабоднага валодання ведамі і практычнымі навыкамі ў галіне інфарматыкі. Таму  стварэнне і развіццё неабходнай вучэбнай базы на аснове найноўшай вылічальнай тэхнікі з’яўляецца адной з прыярытэтных задач каледжа. Лабараторыі і кабінеты абсталяваны  стэндамі. Мультымедыйныя праектары дазваляюць якасна арганізоўваць і праводзіць заняткі.

Каледж не толькі займаецца прафесійнай падрыхтоўкай, але і аказвае адукацыйныя паслугі службе занятасці па перападрыхтоўцы беспрацоўных.

Навучанне  вядзецца па наступных спецыяльнасцях: токар, электразваршчык, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання, слесар, электраманцёр па рамонту і абслугоўванню электраабсталявання, прадавец, страхавы агент, таваразнаўца і інш.

колледж2Сістэма бесперапыннай прафесійнай адукацыі дазваляе выпускнікам каледжа атрымаць вышэйшую адукацыю ў скарочаныя тэрміны на завочнай форме навучання ў ВНУ.

У каледжы ёсць усё, што неабходна для вучобы, прафесійнага самавызначэнне, цікавага правядзення вольнага часу і творчага развіцця асобы: сучасныя навучальныя аўдыторыі і лабараторыі, вучэбна-вытворчыя майстэрні, камп’ютарныя класы з выхадам у інтэрнэт, спартыўная і трэнажорная залы, сталовая, медыцынскі кабінет, інтэрнат.

Больш як 30 год установа працуе і развіваецца дзякуючы свайму педагагічнаму калектыву, які можна назваць «залатым фондам» каледжа. 44 выкладчыкі рэгулярна павышаюць сваю кваліфікацыю. Яны сістэматычна распрацоўваюць і ўкараняюць у навучальны працэс сучасныя, у тым ліку гульнявыя, тэхналогіі, арганізоўваюць міжгрупавыя семінары па шэрагу дысцыплін і спецыяльнасцей. Асаблівае значэнне надаецца практычнаму прымяненню ведаў, развіццю ў навучэнцаў навыкаў бесканфліктных зносін.

колледж3За гады свайго існавання каледж трывала зацвердзіўся ў ліку лепшых у Брэсцкай вобласці. Установа займае прызавыя месцы ў спаборніцтвах сярод устаноў прафтэхнавучання, лідарскія пазіцыі ў мастацкай самадзейнасці, спорце, тэхнічнай творчасці. Народны хор “Палессе” з’яўляецца дыпламантам абласных конкурсаў.

Калі гаварыць пра выпускнікоў каледжа, то атрымліваецца, што разам яны складаюць мадэль маленькай краіны. Былыя навучэнцы – інжынеры, настаўнікі, эканамісты і рабочыя, якія змаглі рэалізаваць сябе ў розных прафесіях.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть