МолодежьСоциум

Упэўненасць надае запатрабаваная прафесія

профтехколледжВыбар рабочай прафесіі сёння часцей успрымаецца як адсутнасць выбару. А на самай справе гэта – удалы старт для прафесійнага і кар’ернага росту. Калі зрабіць яго правільна, то можна рэалізаваць багаты патэнцыял, пазбегнуць расчараванняў, абмежаваць сям’ю ад няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. На рынку працы асаблівым попытам карыстаюцца прафесіі сельскагаспадарчай і будаўнічай накіраванасці. Такіх спецыялістаў рыхтуюць у Лунінецкім прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці. Расказвае дырэктар Фёдар БІРЫЛА:

– У нашых выпускніках маюць патрэбу не толькі сельгаспрадпрыемствы, але і камунальная служба, а таксама будаўнічыя арганізацыі. Гэта трактарысты, ва-дзіцелі, зваршчыкі… Каледж мае ліцэнзію на падрыхтоўку вадзіцеляў катэгорыі “F” (дарожна-будаўнічая тэхніка). З задавальненнем маладыя людзі асвойваюць спецыяльнасці муляра, тынкоўшчыка, маляра, плітачніка. Выпускнікі маюць магчымасць працягваць асваенне прафесіі па бесперапыннай інтэграванай сістэме навучання. 25 працэнтаў нашых тэхнікаў-механікаў і тэхнікаў-будаўнікоў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Ёсць у нас прафесіі і для дзяўчат. Сёння на рынку працы запатрабаваны повары, садаводы, агароднікі. Попыт на іх настолькі высокі, што выканаць усе заяўкі мы не можам. Сёлета па гэтых спецыяльнасцях – усяго 20 выпускнікоў. Іх рады бачыць прадпрыемствы гандлю “Алмі”, што знаходзяцца ў буйных гарадах краіны, Нацыянальны парк “Прыпяцкі” ў Ляскавічах, філіял “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства, прыватныя кафэ Лунінца, цяплічны камбінат “Бярэсце” і агракамбінат “Сноў”.
Шмат увагі надаем пазабюджэтнай дзейнасці. Вядзем падрыхтоўку спецыялістаў па паскораных праграмах. У нас створаны ўсе ўмовы для якаснай падрыхтоўкі. Заняткі праводзяцца ў абсталяваных аўдыторыях, лабараторыях, аснашчаных сучаснымі тэхнічнымі сродкамі, спецыялізаваных класах з выкарыстаннем прагрэсіўных навучальных тэхналогій, камп’ютарнай тэхнікі. Акрамя асноўнай прафесіі можна атрымаць і дадатковую, падрыхтоўка вядзецца па 10 спецыяльнасцях. Летась яе атрымалі 346 чалавек, у тым ліку 112 навучэнцаў каледжа. За 6 месяцаў гэтага года – 260, з іх 80 – нашы юнакі і дзяўчаты.

– Што на вашу думку найбольш уплывае на ўзровень падрыхтоўкі?

– Вялікую ўвагу надаем конкурсам “лепшы па прафесіі”, якія праводзяцца ў рамках прадметных тыдняў па прафесійнаму майстэрству. Вельмі дапамагаюць і навукова-практычныя канферэнцыі. Так, тэхнікі-будаўнікі свае задумкі змаглі ўвасобіць у праекты пад агульнай назвай “Энерга-зберажэнне – гэта важна”. профтехколледж3Агітбрыгада каледжа, якой кіруе Сяргей Бекеш, адзначана ў абласным конкурсе, як самая арыгінальная. Радуюць і поспехі выхаванцаў у адукацыйным працэсе. На прадметных раённых алім-піядах іх імёны часта гучалі ў спісе 10 мацнейшых. Даследчая работа па беларускай літаратуры Веранікі КАЛЮЦІЧ (на здымку) удастоена Дыплома трэцяй ступені на абласным узроўні. Сярод гісторыкаў Брэстчыны Пахвальным лістом адзначаны здольнасці Мікіты Карпышава. Падзяка абласнога ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама – дасягненне Дзмітрыя Гарадкаўца на 9-ай абласной алімпіядзе па прававых ведах.

– Ці ўсе вашы выпускнікі працаўладкаваны?

– З працаўладкаваннем праблем няма. Усе прад-прыемствы і арганізацыі, дзе ёсць машынна-трактарныя паркі, маюць патрэбу ў ва-дзіцелях і трактарыстах. У дэфіцыце сёння прафесіі будаўнікоў. Дзякуючы актыўнаму супрацоўніцтву з РУП “Белтрансбуд” нашы выпускнікі паспяхова працуюць у Гомелі, Мінску, Баранавічах і іншых гарадах краіны. Прычым, яны заўсёды забяспечваюцца жыллём. Аб узроўні падрыхтоўкі сведчыць і той факт, што нашы выпускнікі Валерый Леановіч, Сяргей Яраховіч, Андрэй Бурак і Аляксандр Канановіч сталі майстрамі вытворчага навучання будаўнічых прафесій у Ганцавіцкім ліцэі сель-скагаспадарчай вытворчасці.

– У гэтым годзе каледж адзначыць сваё 35-годдзе. Ці пачалася падрыхтоўка да юбілейнай даты?

– У цёплай сяброўскай атмасферы праводзяцца сустрэчы з выпускнікамі мінулых гадоў. Так, нашы навучэнцы пазнаёміліся з Мікалаем Скіба (1979 год выпуску), які зараз працуе вадзіцелем у ДРБУ-101, а яго сын Аляксандр, таксама наш выпускнік, узначальвае агранамічную службу СВК “Хваецкае”. Двое сыноў выпускніка 1986 года выпуску Валерыя Марзы, які ўзначальвае фермерскую гаспадарку, таксама закончылі каледж. Сярод гасцей былі намеснік начальніка Лунінецкай дыстанцыі пуці Фёдар Рашэцкі (1980 г.в.), заснавальнік фотасалона Аркадзь Калянковіч (1981 г.в.), індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Марза (1979 г.в.), механізатар СВК “Дварэцкі” Васіль Клімчук (1983 г.в.), які 4 гады запар займаў прызавыя месцы на рэспубліканскіх “Дажынках”.

– Вядома, што асноўнай задачай каледжа з’яўляецца падрыхтоўка не толькі высокакваліфікаваных спецыялістаў, але і маральна-выхаваных грамадзян, якія вызначаюцца высокай культурай.

– Гэта сапраўды так. Частымі гасцямі на класных гадзінах сталі свяшчэннаслужыцелі. Іх гутаркі дапамагаюць юнакам і дзяўчатам у духоўным абагачэнні. У каледжы працуюць шматлікія гурткі і спартыўныя секцыі.
профтехколледж2Нашы выхаванцы прымалі актыўны ўдзел у конкурсе “Спяваючыя гарады”. У абласных спаборніцтвах сярод устаноў прафтэхнавучання каманда каледжа заняла першае месца ў баскетболе і лёгкаатлетычным кросе, другое – у валейболе, трэцяе – у міні-футболе і зімовым мнагабор’і “Здароўе”. У агульным заліку спартакіяды сярод устаноў прафтэхнавучання Брэстчыны ўпершыню былі пераможцамі. Першы раз сталі бронзавымі прызёрамі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па баскетболе.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть