Социум

Муж і жонка: за тры дні на прыродзе

Штогод аддзел ЗАГС райвыканкама, Мікашэвіцкі гарадскі і сельскія выканаўчыя камітэты раёна рэгіструюць больш як 500 шлюбаў.
З ліпеня мінулага года гэта працэдура стала значна прасцей. Як паведаміла начальнік аддзела ЗАГС Святлана Яроцкая, мінімальны тэрмін, які павінен прайсці з моманту падачы заявы да рэгістрацыі ўзяцца шлюбу, паменшаны з 15 да трох дзён. Пры наяўнасці пацверджаных дакументальна асаблівых акалічнасцяў, такіх як агульнае дзіця, цяжарнасць ці іншыя, шлюб можна зарэгістраваць і ў дзень падачы заявы.
Упершыню замацавана магчымасць ажыццяўляць рэгістрацыю шлюбу ў любым органе ЗАГС па выбары асоб, якія бяруць шлюб, не прывязваючыся да месца жыхарства будучых мужа і жонкі ці іх бацькоў.
Таксама гэта працэдура можа быць выканана ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы, у выпадку, калі асоба, што бярэ шлюб, адбывае пакаранне ці па месцы знахо-джання асоб, якія па асаблівых прычынах (стан здароўя, знаходжанне пад вартай) не могуць прыбыць у орган ЗАГС.
Акрамя таго, на платнай аснове можна правесці рэгістрацыю шлюбу за межамі памяшкання ЗАГСа, напрыклад на прыродзе ці ў любым памяшканні, якія выбяруць будучыя муж і жонка. Пытанне аб месцы неабходна вырашыць пры падачы заявы. Трэба памятаць, што рэгістрацыя праводзіцца ў межах вызначанага рэжыму рабочага часу і калі выезд работніка не перашкаджае дзейнасці аддзела, у тым ліку па забеспячэнню ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу. Выезд ажыццяўляецца ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а транспартныя выдаткі, звязаныя з дастаўкай супрацоўніка, нясуць зацікаўленыя асобы.
Запісаў Аляксандр КОЎКА.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Муж и жонка за тры дни на прыродзе.Не многовато ли времени?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть