Социум

«Не марш нетунеядцаў»

Актыўнае рэкламаванне праз сацыяльныя сеткі маючага адбыцца ў суботу “маршу нетунеядцаў” у Лунінцы, падалося, абмяркоўвалася ў народзе. Аднак спадзяванні тых, хто так настойліва кідаў праз інтэрнэт падобныя паведамленні, не проста не спраўдзіліся, а праваліліся.

Апоўдні агульную пустыннасць плошчы імя Леніна ў Лунінцы разбавілі пара-тройка “актывістаў” з ліку глыбокіх пенсіянераў, якіх беспрацоўнымі назваць не паварочваўся язык, ды групка з трох-чатырох вольных назіральнікаў, яскрава дэманструючых абывальніцкае жаданне паглядзець, што з гэтага будзе.

Не было нічога. Рэдкія прахожыя адмахваліся ад надакучлівых уладальнікаў фота-апаратаў і мікрафона з ліку недзяржаўных СМІ, якія, нягледзячы на тое, што выбару не было, урэшце вызначыліся-такі з “зоркамі” сусветнага павуціння.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў неслі службу па ахове грамадскага парадку. Іх прысутнасць здзіўлення не выклікала: згодна з законам, за дазволам аб правядзенні мерапрыемства ва ўлады ніхто не звяртаўся, таму маючы адбыцца “марш” быў несанкцыянаваным.

Аднак усе апасенні аказаліся дарэмнымі: лунінчане самі вызначылі прыярытэты, аддаўшы перавагу больш важным і патрэбным на-дзённым справам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть