Социум

НОВЫ БЮЛЕТЭНЬ – У ДАПАМОГУ КІРАЎНІКАМ

Нарада з ідэалагічным актывам раёна прайшля днямі ў райвыканкаме. Прысвечана яна падрыхтоўцы і правядзенню ўсенародных святаў – Дня Перамогі, 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 560-гадовага юбілею Лунінца.

Акрамя гэтага, удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць абмеркаваць штодзённыя справы тых, хто ідзе да людзей са словам, падмацаваным добрымі справамі. Свае меркаванні выказалі намеснік начальніка аддзела адукацыі Алена Каханевіч, начальнік аддзела па справах моладзі Наталля Верас, старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Аляшкевіч, намеснікі начальніка па ідэалагічнай рабоце: КУШВП “Лунінецкая ЖКГ” – Таццяна Вакульчык, дыстанцыі пуці – Надзея Лазіцкая, райаграсервіса – Надзея Асіпенка.

Асобнай старонкай нарады стала прадстаўленне “Інфармацыйнага бюлетэня” аддзела ідэалагічнай работы. У такім фармаце матэрыялы ў дапамогу кіруючаму складу працоўных калектываў выдадзены ўпершыню. Рэдакцыйная калегія ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Віктара Рафаловіча, начальніка аддзела ідэалагічнай работы Анатоля Захаркевіча і спецыяліста аддзела Аляксандра Беразюка пастаралася, каб быў ён не толькі змястоўным, але і прыгожым. Ёсць тут расказ пра Лунінеччыну, вынікі работы вытворчай і сацыяльнай сфер раёна за мінулы год, паведамленне пра пераможцаў раённага конкурсу “Чалавек года-2008”, матэрыялы пра Год роднай зямлі і шмат іншых карысных звестак, якія суправаджаюцца яскравымі фотаздымкамі.

Выдадзены буклет у мясцовай друкарні. Па знешняму афармленню ён не ўступае брашурам, што ўбачылі свет у больш вядомых рэгіянальных ці нават сталічных друкарнях. Ідэолагі раёна ўдзячны за такі карысны падарунак і з задавальненнем успрынялі навіну пра тое, што “Інфармацыйны бюлетэнь” будзе выдавацца не радзей, чым адзін раз у квартал.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть