Социум

Па тонкім лёдзе

в прорубиЗ пачатку года ў краіне вада унесла жыцці 560 чалавек, у тым ліку 35 непаўналетніх. У нашым раёне патанулі 11 грамадзян, сярод якіх дзіця. Штогод з-за неасцярожнасці на тонкім лёдзе адбываюцца няшчасныя выпадкі, гінуць людзі, трапляюць пад лёд аўтамабілі. Ужо сёлета загінулі 6 беларусаў, у тым ліку 1 жыхар Брэстчыны.

Аналіз паказвае, што асноўныя прычыны трагедый — неасцярожны выхад (выезд) на несанкцыянаваныя лядовыя пераправы, або падчас зімовай рыбалкі. Усё гэта з-за невыканання элементарных мер бяспекі. Любое знаходжанне на лёдзе заўсёды тоіць бяду, таму не будзе лішнім успомніць правілы паводзін:

  • пры пераходзе па лё­дзе неабходна карыстацца абсталяванымі лядовымі пе- раправамі або пракладзенымі сцежкамі, а пры іх адсутнасці, перш чым рухацца, варта намеціць маршрут і пераканацца ў трываласці лёду з дапамогай палкі. Катэгарычна забараняецца правяраць трываласць ударамі нагі;
  • пры выбары шляху ніколі не «араць цаліну», не шукайце новых шляхоў, ідзіце па натаптаных да вас сцежках і дарожках;
  • калі лёд нетрывалы, неабходна спыніць рух і вярнуцца па сваіх слядах, робячы першыя крокі без адрыву ног ад лядовай паверхні;

Увага! Калі за вамі затрашчаў лёд і з’явіліся расколіны, не палохайцеся і не бяжыце ад небяспекі! Павольна кладзіцеся на лёд і перакочвайцеся ў бяспечнае месца!

  • пры пераходзе па лё­дзе неабходна прытрымлівацца адзін аднаго на адлегласці 5-6 метраў і быць гатовым аказаць тэрміновую

    дапамогу таму, хто ідзе наперадзе;

  • карыстацца пляцоўкамі для катання на каньках на вадаёмах дазваляецца толькі пасля дбайнай праверкі трываласці лёду. Таўшчыня яго павінна быць не менш за 12 сантыметраў, а пры масавым катанні — не менш за 25 сантыметраў.

Па колеры (адценні) лёду можна вызначыць яго трываласць.

  • Бяспечным для пераходу пешахода з’яўляецца празрысты лёд з сіняватым або зеленаватым адценнем, без паветраных бурбалак і таўшчынёй не менш за 7 сантыметраў.
  • Малочны, белага або матавага колеру, лёд удвая слабейшы за празрысты. Ён утвараецца ў выніку змярзання сняжынак падчас багатага снегападу. Такі лёд можа праламацца без патрэскванняў.
  • Падчас адлігі, намаразі або дажджу лёд становіцца больш белым і матавым, ча­сам набывае жаўтаватае адценне. Ён вельмі ненадзейны.

На лёд трэба выходзіць у светлы час сутак, ступаць па ім асцярожна, абыходзіць усе падазроныя месцы.

Найбольш тонкі і небяспечны лёд пад снежнымі гурбамі, каля абрывістых берагоў, зараснікаў, у месцах упадзення і выцякання з азёр рэк і ручаёў, каля карчакоў, паваленых дрэў, дошак і іншага смецця, а таксама ў месцах зліцця некалькіх па токаў, гэта значыць, там, дзе вада.

Калі вы праваліліся
пад лёд

Рухацца трэба толькі ў той бок, адкуль вы прыйшлі!

Неабходна пазбавіцца ад усіх цяжкіх рэчаў і, трымаючыся на паверхні, паспрабаваць выпаўзці на моцны лёд. Прасцей за ўсё гэта зрабіць, утыкаючы ў лёд нож, вос­тры ключ і іншае. У ідэале падчас пераходу праз зімовы вадаём неабходна мець пад рукамі які-небудзь вос­тры прадмет. З вузкай палонкі трэба «выкручвацца», перакочваючыся з жывата на спіну і адначасова выпаўзаючы на лёд. У вялікай палонцы ўзбірацца на лёд трэ­ба ў тым месцы, дзе адбылося падзенне.

Самае галоўнае, калі вы праваліліся пад лёд, — захоўваць спакой і стрыманасць. Чалавек, які нават дрэнна плавае, пэўны час можа ўтрымлівацца на паверхні за кошт паветранай падушкі, якая ўтварылася пад адзеннем. I толькі па меры намакання адзення чалавек губляе дадатковую плавучасць. Гэтага часу звычайна хапае, каб выбрацца з палонкі.

Не паддавайцеся паніцы!

Напаўзайце на лёд з шы- рока расстаўленымі рукамі. Рабіце спробы яшчэ і яшчэ.

Дапамога праваліўшамуся пад лёд чалавеку

Аказваць дапамогу варта толькі аднаму, у крайнім выпадку, двум яго таварышам. Знаходзіцца на краі палонкі ўсім небяспечна. Падавайце выратавальны прадмет з адлегласці 3-4 метры. Чалавек, які аказвае дапамогу, павінен легчы на жывот, падпаўзці да пралому ў лёдзе і падаць пацярпеламу канец вяроўкі, доўгую палку, рэмень, звязаныя шалікі, курткі і г.д. Пры адсутнасці ўсякіх сродкаў выратавання дапушчальна некалькім людзям легчы на лёд ланцужком, утрымліваючы адзін аднаго за ногі, і так, паўзком, наблізіўшыся да палонкі, дапамагчы пацярпеламу.

Дапамогу чалавеку, які трапіў у ваду, трэба аказваць вельмі хутка, таму што нават 10-15-хвіліннае знаходжанне ў ледзяной вадзе можа быць небяспечна для жыцця.

Чалавека, што выцягнулі з вады, трэба неадкладна пераапрануць у сухое адзенне і абутак, даць што-небудзь салодкае і прымусіць актыўна рухацца да таго часу, пакуль ён канчаткова не сагрэецца.

Аляксандр ГЕЦМАН,
старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть