Социум

ПАЦВЕРДЗІЦЕ ПРАВА НА ЛЬГОТУ

The sun rises behind windmills at a wind farm in Palm SpringsНагадваем, што з 1 лютага ўводзіцца сістэма дыферэнцыраванай аплаты насельніцтвам за спажытыя  электраэнергію і прыродны газ.
Яна не распаўсюджваецца на наступныя катэгорыі сем’яў:
мнагадзетныя;
тыя, дзе дзяцей выхоўваюць бацькі – інваліды І ці ІІ груп;
тыя, дзе дзяцей выхоўваюць адзін з бацькоў – інвалід І групы, а другі – ажыццяўляе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам;
няпоўныя, дзе выхоўваецца дзіця-інвалід.
Для пацвярджэння права на льготы вышэй пералічаным катэгорыям сем’яў неабходна ў тэрмін да 20 лютага прадставіць у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (г. Лунінец, вул. Фрунзе, 6, каб. 11) копіі адпаведных дакументаў у двух экзэмплярах (пры сабе мець арыгіналы). За даведкамі звяртайцеся па тэлефоне 2-33-88.
Тамара ПАТУРАЙ, дырэктар цэнтра. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть