Социум

Пагроза афрыканскай чумы яшчэ не мінавала

Сітуацыя з афрыканскай чумой свіней не толькі не стабілізавалася, але пагоршылася. Новыя ачагі выяўляюцца ў сумежных з Беларуссю дзяржавах –Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі (Пскоўская, Калужская, Смаленская, Наўгародская, Растоўская і Маскоўская вобласці). Яшчэ раней – ва Украіне.

Хвароба распаўсюджваецца вельмі хутка. Пакутуюць хатнія і асабліва дзікія свінні ўсіх узростаў у любы час года. Носьбітамі віруса з’яўляюцца хворыя, перахварэўшыя і мёртвыя асобіны. Пры непасрэдным кантакце з імі адбываецца заражэнне.
Трапіць на прыватныя падворкі ці свінагадоўчыя комплексы вірус можа праз кармы, не прайшоўшыя тэрмічную апрацоўку (зерне, вотруб’е, зялёную масу, харчовыя адыходы), пры скормліванні адходаў палявання, праз ваду, прадметы догляду, транспартныя сродкі і, зразумела ж, пры непасрэдным кантакце з хворымі асобінамі.
Акрамя свіней вірус могуць пераносіць іншая лясная і свойская жыўнасць, птушкі, грызуны і людзі, якія абслугоўваюць жывёлу.
Каб папярэдзіць яго распаўсюджванне, неабходна захоўваць наступныя правілы: праводзіць апрацоўку транспартных сродкаў;
наведваць памяшканні, дзе ўтрымліваюцца свінні, толькі пасля правядзення апрацоўкі рук, прыняцця душа, апрацоўкі і змены адзення і абутку, што асабліва важна пасля наведвання лесу;
для кармлення свіней выкарыстоўваць толькі грануляваныя камбікармы, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку, і выпушчаны камбінатамі хлебапрадуктаў Рэспублікі Беларусь і рэалізуемыя праз гандлёвую сетку.Тэрміч-ную апрацоўку кармоў праводзіць пры тэмпературы 70 градусаў не менш як 20 хвілін;
набываючы камбікорм у індывідуальных прадпрымальнікаў, патрабуйце дакумент, які пацвярджае месца вырабу прадукта;
не займайцеся самалячэннем захварэўшых жывёлін;
пры выяўленні ў іх хвароб за дапамогай звяртайцеся да ветэрынарных урачоў, а ў выпадку падзяжу не праводзьце захавання без правядзення ўскрыцця жывёліны ветэрынарным урачом.
У выпадку захворвання або падзяжу свіней на прыватных падворках неабходна паведаміць у сельскі Савет і ветэрынарнаму ўрачу, які абслугоўвае населены пункт або пазваніць у раённую ветэрынарную лячэбніцу ў рабочыя дні з 8 да 17 гадзін па тэлефонах: 6-26-80, 2-13-06, 6-10-57 і маб. 8-029-632-13-06. У выхадныя і святочныя дні тэлефанаванні прымаюцца да 13 гадзін.
У краіне па-ранейшаму дзейнічае пастанова Саўміна Рэспублікі Беларусь № 758 ад 29.03.2013 года аб “Утрыманні прадуктыўных жывёлін у асабістых дапаможных гаспадарках грамадзян”. Згодна з ёю, вакол свінагадоўчага комплексу ў радыусе не менш як 5 кіламетраў забараняецца ўтрыманне свіней фізічнымі асобамі ў асабістых дапаможных гаспадарках грамадзян. У гэтым спісе застаюцца вёскі Бараўцы і Купаўцы Дзятлавіцкага сельсавета, Бродніца – Вулькаўскага, Цна – Гарадоцкага, Дварэц, Вічын, Язвінкі, Яжаўкі, Ракітна, Сасноўка, Любажэрдзі, Азярніца – Дварэцкага сельсаветаў.
Кацярына МАКСІМОВІЧ, галоўны ветурач раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть