Социум

Патануць можна і ў лужыне

У першым паўгоддзі на Лунінеччыне вада забрала жыцці чатырох чалавек. Усе ахвяры знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Патануць можна ў лужыне, на мелкаводдзі шматлюднага пляжа і ў заплыве з сябрамі. Усе мы бачылі ў кіно, як людзі тонуць: чалавек крычыць, молячы аб дапамозе, б’е па вадзе рукамі і нагамі, паднімаючы хмары пырскаў, перыядычна ідзе пад ваду, потым вынырвае зноў, але паступова пад вадой знахо-дзіцца ўсё больш. І калі вы ўяўляеце сабе патапленне такім чынам, зрэшты, як і пераважная большасць людзей, то ведайце – чалавек побач з вамі можа патануць, а вы гэтага нават не заўважыце, бо няма нічога агульнага з кіношным малюнкам патаплення і тым, як гэта адбываецца на самай справе.
Чалавек, які тоне, не толькі не можа клікаць на дапамогу і прыцягваць да сябе ўвагу якім-небудзь іншым спосабам, як і ажыццяўляць асэнсаваныя дзеянні, напрыклад, зрабіць рывок у бок выратавальнага круга або іншых выратавальных прыстасаванняў. У гэты час дзейнічаюць глыбінныя структуры псіхікі, біялагічны механізм выжывання, чалавек знаходзіцца ва ўла-дзе самага моцнага з інстынктаў, і таму заклікаць яго і даваць яму ўказанні дарэмна, гэта толькі пустая трата каштоўнага часу. Увесь працэс патаплення займае ад 20 да 60 секунд. Такім чынам, яго можна ахарактарызаваць, як надзвычай хуткі і бясшумны.
Як жа даведацца, што чалавек мае патрэбу ў дапамозе? Звярніце ўвагу на наступныя прыкметы: галава не паднімаецца над вадой цалкам, рот знаходзіцца пад вадой або на ўзроўні яе; чалавек спрабуе адкінуцца назад, пры гэтым адкрываючы рот і робячы сутаргавыя ўдыхі, спрабуе перавярнуцца на спіну; хапае ротам паветра, дыханне рэзкае, кароткае; вочы закрытыя або не факусуюцца на аб’ектах, погляд бессэнсоўны, «задуменны» – што ў спалучэнні з папярэднімі прыкметамі выглядае дысанансам.
Як дапамагчы чалавеку, які церпіць бедства на ва-дзе? Прыцягніце ўвагу навакольных крыкам “Чалавек тоне!”, выклікайце “Хуткую дапамогу”. Потым пажадана прыхапіць выратавальны круг і рухацца да таго, хто тоне. Толькі абавязкова ўзважце свае сілы. Выратаваць чалавека на глыбіні няпроста, патрэбны фізічная вынослівасць, веданне правілаў выратавання.
Пры выцягванні тапельца з вады неабходна быць вельмі асцярожным. Ні ў якім разе нельга падплываць да яго спераду, толькі ззаду. Схапіўшы яго за валасы або пад пахі, трэба перавярнуць уверх тварам і плыць да берага, не даючы яму захапіць сябе. Аказанне першай дапамогі пачынайце адразу на беразе.
Будзьце асцярожнымі.
Аляксандр ГЕЦМАН, старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть