КультураСоциум

Паважаныя жанчыны!

мамыСардэчна ВІНШУЕМ вас з адным з самых
цёплых і душэўных святаў – Днём маці!

У гэты дзень вы заслугоўваеце не проста сардэчных віншаванняў, а ўдзячнасці і глыбокай павагі. І іх нельга абмежаваць каляндарнай датай. Усё ваша жыццё, мацярынская любоў і клопат – гэта пастаянная, штодзённая праца.

Вы заўсёды клапоціцеся пра згоду і спакой, імкнецеся да шчасця для сваіх дзяцей і ўнукаў, аберагаеце сямейны ачаг, увасабляеце любоў і пяшчоту. Вашы словы, напоўненыя мудрасцю і цеплынёй, з’яўляюцца тым духоўным арыенцірам, які падтрымлівае ў час жыццёвых выпрабаванняў. Менавіта вы, нашы мамы, напамінаеце нам аб сапраўдных каштоўнасцях жыцця, выхоўваеце ў нас высокія чалавечыя якасці.

Мілыя жанчыны, у бурлівым рытме сучаснасці вы застаяцеся ласкавымі і добрымі жонкамі і матулямі, якія ўмеюць верыць, любіць і дараваць. Няхай жа збываюцца ўсе вашы запаветныя мары, у дамах заўсёды пануе спакой, утульнасць, згода і дастатак, а дзеці прыносяць толькі радасць, дораць свой клопат і душэўнае цяпло. Моцнага вам здароўя, поспехаў, дабрабыту, і, зразумела ж, простага жаночага шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть