Присяга

АБАВЯЗКОВЫЯ ЗБОРЫ

Згодна з планам правядзення мерапрыемстваў, раённы ваенны камісарыят працягвае адбор і адпраўку ваеннаабавязаных у вайсковыя часці.
Мужчыны праходзяць ваенныя зборы, пасля заканчэння якіх атрымліваюць новыя веды па спецыяльнасці, а многія вяртаюцца з падзячнымі лістамі і граматамі. Аднак, не ўсе добрасумленна адносяцца да выканання воінскага абавязка і разумеюць важнасць мерапрыемстваў. У адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, ухіленне ад яўкі на зборы караецца штрафам, або выпраўленчымі работамі на тэрмін да аднаго года ці арыштам да трох месяцаў. Нанясенне цялесных пакалечанняў, сімуляцыя хваробы, падлог дакументаў ці іншы падман вядуць да штрафу, арышту да шасці месяцаў ці пазбаўлення волі да двух год.
Уладзімір ЖУК, раённы ваенны камісар.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть