Присяга

АРМІЯ – ГЭТА МАГЧЫМАСЦЬ ПАСТАЛЕЦЬ

Пасля зімовых канікул заняткі пачаліся для нас з сюрпрызу: майстар вытворчага навучання групы прызваны ў армію.
Як высветлілася, Сяргей Дземідовіч ішоў на службу ў той жа дзень. Нашы юнакі і дзяўчаты пабеглі да райваенкамата, каб далучыцца да провадаў чалавека не проста знаёмага, а за непрацяглы час заслужыўшага павагу навучэнцаў. Сяргей Анатольевіч у свой час навучаўся ў нас па спецыяльнасці “элетрамеханік па рамонту і абслугоўванню падлікова-вылічальнай тэхнікі”. Другую ступень няспыннай адукацыі, без экзаменаў і тэсціравання, набыў у Брэсцкім каледжы сувязі. Выпускнік вярнуўся ў родны прафліцэй у новай якасці.
Навіна аб яго прызыве выклікала хвалю думак. Але мама нашага майстра Ларыса Іванаўна, якая паўгода таму праводзіла ў армію малодшага сына, а цяпер вось – старэйшага, выглядае спакойна і ўпэнена:
– Радзіму трэба абараняць, значыць, служыць у арміі. Хто абавязаны гэта рабіць, як не маладыя людзі? Толькі армейская служба дапаможа юнакам разабрацца ў сабе, пасталець.
Бацька Анатоль Аляксандравіч дадаў:
– Армія – гэта школа жыцця. Вытрымаць яе – гэта і выклік, і ўдача. Зможаш прайсці праз усе выпрабаванні? Значыць, маеш магчымасць пасталець. І асэнсаваць галоўнае прадвызначэнне мужчыны: аберагаць спакой маці і дзяцей.
Праз паўгода многія з нашых цяперашніх навучэнцаў таксама будуць прызваны ў армію. Шчыра жадаю, каб наказам на дарогу былі ім такія ж словы іх бацькоў і сяброў.
Алена ЦІХАМІРАВА, куратар групы №6 ліцэя прыборабудавання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть