Присяга

ДЗЯДУЛІНА ПЕСНЯ

У маёй роднай вёсцы Любань многія ведалі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны былога франтавіка Фёдара Емяльянавіча Сафановіча (1905-1987). 
Бацька маёй мамы быў захопленым спеваком. Маючы прыгожы голас, выконваў народныя песні на вясковых гулянках, у кампаніі, пазней, калі стаў працаўніком калгаса, – на клубнай сцэне. Памяць пра дзядулю жыве і ў спевах сучасных аматараў народнай спадчыны! Сцвярджаю так на падставе канкрэтнага выпадку. Справа ў тым, што адной з любімых песень дзядулі (а ведаў іх ён больш як сотню!) быў твор з такім першым радком: “Із-за лесу-гаю хмара выплывае…”. Калі стала працаваць у Нацыянальным дзяржаўным народным хоры Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, наш калектыў таксама выконваў “Хмару”. У час выступлення ў Лунінцы песню пачулі самадзейныя артысты ансамбля “Крынічанька” ГДК. З задавальненнем прадыктавала ім словы песні. Не была на канцэртах лунінецкіх спявачак, але ведаю, што твор “Із-за лесу-гаю хмара выплывае…” замацаваўся ў іх рэпертуары і прыхільна сустракаецца слухачамі. Значыць, кожнае выкананне – як даніна памяці майму дзядулю, абаронцы Айчыны…
Марыя МАРШАК, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть