Присяга

ГОДНА АЙЧЫНУ АБАРАНЯЦЬ

Закончыўся асенне-зімовы прызыў: навабранцы прынялі ў войсках прысягу і прыступілі да выканання пачэснага мужчынскага абавязку па абароне Айчыны. Як праходзілі мерапрыемствы на Лунінеччыне расказвае ваенны камісар раёна падпалкоўнік Уладзімір ЖУК.

– Прайшоў той час, калі ў войскі масава адпраўлялі хлопцаў з базавай адукацыяй, а ў камандзіраў балела галава ад такога папаўнення. Цяпер арміі патрэбны адукаваныя, фізічна здаровыя ваеннаслужачыя. Асабліва запатрабаваны дыпламаваныя спецыялісты. Па-ранейшаму захоўваецца своеасаблівы конкурс пры адборы кандыдатаў на тэрміновую ваенную службу.

З задачамі прызыву наш ваенкамат справіўся. Ва Узброеныя Сілы адправілі 137 юнакоў, каля 500 – прайшлі медыцынскую камісію. Годнасць, як і сярэдняя па рэспубліцы, у межах 60 працэнтаў.
13 чалавек не з’явіліся на мерапрыемствы прызыву, усе яны знаходзяцца за межамі краіны. Трэба зазначыць, што гэта не з’яўляецца ўважлівай прычынай для няяўкі ў ваенкамат. Лідзіруе па гэтым паказчыку горад Мікашэвічы. У доўгатэрміновым вышуку знаходзяцца Іван Бачко, Арцём Мітрачкоў, Уладзімір Наварыч і Аляксей Шостыр. Для тых прызыўнікоў, якія дагэтуль не ладзяць з законам, карысна нагадаць, што ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыва на тэрміновую службу цягне накладанне штрафа да пяці базавых велічынь ці крымінальную адказнасць. Гэтых праблем можна пазбегнуць, калі своечасова звяртацца да спецыялістаў райваенкамата за кансультацыямі.

Падчас адной з зімовых адправак у райваенкамаце адбылася непрыемная сітуацыя. Мікалай Царыкевіч, 1990 года нараджэння, быў зняты з каманды і за проціпраўныя дзеянні асуджаны па рашэнню суда да 10 сутак арышту. Ці хацеў ён такім чынам “адкасіць” ад арміі, ці проста “хмель” ад провадаў не выветрыўся… Аднак, летам яму ўсё роўна давядзецца прымераць салдацкія боты.

Цяпер у райваенкамаце працуе прыпісная камісія. Да 1 красавіка прымаем дакументы ад жадаючых паступаць у Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь і на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны работнікі ваенкамата і прадстаўнікі Беларускага саюза афіцэраў удзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах, што праводзяцца ў раёне, выступаюць у навучальных установах.

Жадаю ўсім прызыўнікам з годнасцю адслужыць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і вярнуцца дамоў моцнымі і пасталеўшымі. Удзячны бацькам, якія выхавалі сыноў, дастойных нашай Айчыны. Нізкі паклон ветэранам, што збераглі незалежнасць краіны!



Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Хороший материал. Хорошо, что "защитничков" пропечатали, которые "косят" от армии. Может их знакомые задумаются?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть