Присяга

І ў мірны час ДБАЦЬ АБ МІРЫ

Захаваць мір на роднай зямлі – вось асноўная справа нашай арміі, прычым не толькі дзеючых войскаў.
Не губляць форму афіцэрам запасу ў мірны час дапамагаюць тэматычныя заняткі і вучэнні, якія рэгулярна праводзяцца ў раёне. У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі органаў тэрытарыяльнай абароны днямі пад кіраўніцтвам ваеннага камісара Лунінецкага раёна Уладзіміра Жука, афіцэры запасу, сярод якіх спецыялісты райвыканкама, супрацоўнікі РАУС, аддзелаў дэпартамента аховы і ўнутраных спраў на транспарце адпрацоўвалі навыкі па сумеснаму выкананню задач тэрытарыяльнай абароны.   
Як адзначыў начальнік групы тэрытарыяльнай абароны падпалкоўнік Аляксандр Сімкін, прысутным былі  даведзены патрабаванні  асноўных кіруючых дакументаў па тэматыцы падтрымання рэжыму ваеннага становішча, пагражаючага ў мірны ці маючага месца ў ваенны час. Мэта была дасягнута: у ходзе адпрацоўкі  пастаўленых пытанняў удакладнены неабходныя разлікі, арганізавана далейшае ўзаемадзеянне паміж прадстаўнікамі сілавых структур.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть