Присяга

ІХ ЗАСТАЛОСЯ ТОЛЬКІ ДЗЕВЯЦЬ, УДЗЕЛЬНІКАЎ БЫЛОЙ ВАЙНЫ…

Напярэдадні Дня Перамогі раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” правяла чарговую акцыю дабрачыннасці. На гэты раз пад яе “апеку” былі ўзяты ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, пражываючыя на тэрыторыі СВК “Новае Палессе” і ў свой час унёсшыя ўклад у станаўленне і развіццё гаспадаркі.

Як паведаміла кіраўнік раённай арганізацыі Людміла Казадаева:

– Тут знаходзіцца адна з буйнейшых пярвічак аграрнага сектара раёна, налічваючая больш як 30 чалавек. А гэта – спецыялісты вышэйшага, сярэдняга звяна і простыя працаўнікі, якім неабыякавы лёс Айчыны. З моманту станаўлення ўзначальвае арганізацыю старшыня гаспадаркі Ганна Сідарук.

Улічваючы паважаны ўзрост і слабое здароўе былых удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай, ветэранаў наведалі па месцах жыхарства. Ды не проста наведалі, а прыгожа павіншавалі з 65-годдзем Вялікай Перамогі, уручыўшы пры гэтым пакеты з харчамі і падарункі.

Ім, 10 “калгасным” ветэранам пашчасціла дажыць да гэтага шчаслівага моманту, а нам – яшчэ раз пачуць іх праўдзівую, нічым не ўпрыгожаную праўду пра вайну…

Падобнае мерапрыемства адбылося і ў СВК “Вулькаўскі світанак”. Тут віншаванні прымалі 24 ветэраны вайны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть