Присяга

Імёны – НЕВЯДОМЫ, подзвіг – БЕССМЯРОТНЫ…

Для педагагічнай грамадскасці святым абавязкам становіцца сустрэча каля Кургана Бессмяротнасці 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 
Настаяцель храма, што будуецца ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”, іерэй Сергій Крышталь адслужыў паніхіду “по воинам, на поле брани убиенным”. На жаль, невядомы імёны ніводнага з больш як трох тысяч салдат і камандзіраў Чырвонай арміі, якія расстраляны гітлераўцамі ва ўрочышчы Баханова з ліпеня 1941-га па ліпень 1944-га. Паступова аднаўляем мартыралог загінуўшых мірных жыхароў. З амаль тысячы ахвяр фашызму на сёння дакументальна пацверджаны толькі нямногім больш за 50 імёнаў.
Магчыма, цяперашнія школьнікі захопяцца следапыцкім пошукам, як у свой час пакаленне іх бацькоў? Вучні з аздараўленчага лагера СШ №3 г. Лунінца сталі ў своеасаблівую ганаровую вахту каля першага помніка ахвярам фашызму. У 1946-ым устаноўлены сціплы белы слупок з чырвонымі, быццам крывёю напісанымі, прозвішчамі. Загінуўшыя лунінецкія сем’і Кароль і Сіневіч увекавечаны Уладзімірам Караткевічам ў яго кнізе “Зямля пад белымі крыламі”. 
Дзеці і дарослыя ўважліва слухалі ўдзельнікаў сустрэчы. У ветэрана партызанскага руху Ганны Ігнатаўны Жук на Баханова закатаваны бацька – чыгуначнік, падпольшчык… Час акупацыі паўсюдна адбіўся трагедыямі. Л.В. Гнедзька – ураджэнка Капыльшчыны. Немцы расстралялі яе сястру з мужам і трыма малышамі. Цудам выратавалася сама Лілія Васільеўна. І назаўсёды запомніла акрываўленую хустку з маленькімі галоўкамі пляменнікаў (мама закутала і абняла дзяцей), што адкрылася ў брацкай магіле, калі пасля вызвалення адбылося перапахаванне ахвяр фашызму… Пранікнёныя ўспаміны краналі душы прысутных, якія не маглі стрымаць слёз. Усхваляваная галоўны спецыяліст райсавета Ірына Жук нагадала, што, па ўдакладненых дадзеных, у Беларусі ахвярай вайны стаў кожны трэці жыхар…
У памінальнай цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі ліцэя, хлебазавода, аддзела ўнутраных спраў. Усе разам выказвалі шчырую ўдзячнасць былым франтавікам і партызанам, якія прынеслі Беларусі святло міру.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть