Присяга

МУЖЧЫНСКІЯ ГУЛЬНІ Ў ВАЙНУ

На базе нашага раёна прайшла штабная трэніроўка арганізацыі ўпраўлення тэрытарыяльнымі войскамі па тэме “Фарміраванне штаба раёна тэрытарыяльнай абароны”. Падобныя вучэнні праводзіліся ў Брэсце, Пружанах, Кобрыне, Бярозе, але на Лунінеччыне было вырашана ў поўным аб’ёме паказаць усе этапы гэтай без перабольшання важнай справы. Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб прадэманстраваць, як у экстранных сітуацыях наладжаны прызыў людзей, дастаўка тэхнікі, неабходнай маёмасці. Але першым на шляху следавання быў пункт упраўлення войскамі тэрытарыяльнай абароны. Сюды пасля прывітальных слоў гасцей запрасіў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Убачанае прыемна ўразіла прадстаўнікоў аблвыканкама, райвыканкамаў і ваенкаматаў Брэстчыны. Як адзначыў абласны ваенны камісар, палкоўнік Канстанцін Базанаў, за два гады пункт упраўлення ў Лунінцы змяніўся непазнавальна. Тут няма нічога лішняга і, разам з тым, створаны ўсе ўмовы для эфектыўнай работы. Госці пабывалі ў кожным з пакояў цэнтра, упэўініўшыся ў тым, што ён – узор стаўлення людзей да сваіх абавязкаў. Кароткую экскурсію правялі раённы ваенны камісар, палкоўнік Уладзімір Жук і загадчык аддзела па надзвычайных сітуацыях райвыканкама Іван Беразюк. Не расчаравала і ўбачанае пазней. Арганізатары трэніроўкі пастараліся пераканаўча паказаць, што ў Лунінцы ёсць усё для таго, каб у выпадку неабходнасці максімальна хутка разгарнуць войскі тэрытарыяльнай абароны. У аўтапарку №10 прадэманстравалі гатоўнасць тэхнікі, у каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці – хуткасць прызыву асабовага саставу, у райаграсервісе – працэс захоўвання і выдачы неабходнай маёмасці. Далей курс удзельнікаў трэніроўкі ляжаў у бок Прыпяці. Там на чыгуначным мосце было наладжана сапраўднае вучэнне з удзелам “захопнікаў” і “абаронцаў” асабліва важнага аб’екта. Пры падвядзенні вынікаў трэніроўкі быў адзначаны высокі ўзровень гатоўнасці раёна да забеспячэння жыццядзейнасці ў экстрэмальных сітуацыях.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть