Присяга

НЕ ВЯЗІЦЕ САЛДАТУ БЯДУ

Гэты выпадак адбыўся не так даўно. У дзень прыняцця ваеннай прысягі дзяжурны па КПП 465-ай ракетнай брыгады зрабіў даклад камандзіру аб ходзе службы, адзначыў, што госці прыбываюць дружна. Праўда, ёсць адна сумніўная група з пяці чалавек. Камбрыг адразу ж выдзеліў дадатковы патруль для падтрымання парадку і ўстанавіў сувязі з дзяжурнай часткай РАУС.
Пасля запрашэння гасцей да месца прыняцця прысягі, заўважаная дзяжурным кампанія адасобілася, вяла сябе развязна, праяўляючы непавагу да воінскага рытуала. Салдат, да якога праехалі такія “родныя”, чырванеў, а іх дзеянні падпадалі пад артыкул “грубае парушэнне грамадскага парадку”. Тым больш, што на заўвагі госці не рэагавалі.
Камандзір брыгады вызваў міліцэйскі патруль. Дзеянні парушальнікаў спакою былі спынены. Дэбашыры не адмаўлялі распіццё спіртнога. Маўляў, прыехалі на прысягу, сына павіншаваць і разам адзначыць. У сумках разам з хатнімі стравамі знаходзілася некалькі сумніўных бутэлек. Сяржант з патруля упэўнена вызначыў: “Хімія. Без паху. Нешта з “Максімкі”. 
Гасцей затрымалі.
Іншы выпадак. Да радавога Н. у выхадны дзень прыехалі бацькі. Камандзір падраздзялення даў байцу час для размовы з імі. І вельмі здзівіўся, калі ваеннаслужачы акрамя ежы прынёс бутэльку самагону.
Камандаванне, актывісты, сутачны нарад робяць усё, каб выключыць выпадкі ўжывання спіртных напіткаў. У большасці падраздзяленняў падобныя з’явы выключаны поўнасцю.
Паважаныя мамы і таты, бабулі і дзядулі, сябры салдат. Добра разумею ваша жаданне пабачыцца з ім. Нічога дрэннага ў гэтым няма. Але памятайце, што прывезенае вамі спіртное абавязкова нашкодзіць салдату. Тут нікога, акрамя саміх сябе, вы не падманеце.
Для прыкладу яшчэ адзін выпадак. Развітваючыся з мамай, ваеннаслужачы папрасіў у яе грошай. Набліжаўся яго дзень нараджэння і юнак хацеў адзначыць яго з сябрамі. Жанчына быццам адчувала, што купяць спіртное, аднак, патрэбную суму дала. На дні нараджэння салдаты распілі бутэльку самагонкі, набытую ў мясцовай жыхаркі. Раніцай юнак адправіўся ў рэйс. На адным з паваротаў не справіўся з кіраваннем, машына перакулілася. Салдат атрымаў цяжкае раненне. Ваенныя медыкі прыклалі тады шмат намаганняў, каб вывесці хлопца з крытычнага стану.
А цяпер задумайцеся, прыгадайце самы першы выпадак. Чым магло б закончыцца пасля прыняцця прысягі магчымае распіццё тых хімічных прэпаратаў, якія былі знойдзены ў сумках гасцей? І каго б вінавацілі б у гэтым бацькі?
13 лютага новае папаўненне прыме прысягу на вернасць Радзіме! Наведайце сваіх родных, але галоўнае – не вязіце салдату бяду!
Рыгор МАРКУШЫН, ветэран Узброеных Сіл.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть