Присяга

На лініі Сталіна

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, члены БРСМ наведалі гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”.
Удзельнікі паездкі змаглі не проста пабываць на месцы баявых дзеянняў, але і зноў адчуць атмасферу чалавечага болю і мужнасці.
Экскурсаводам нашай групы быў маёр запасу Віктар Парфяновіч. Сам ён – удзельнік афганскай вайны, таму здолеў шчыра перадаць эмоцыі і пачуцці тых людзей, хто змагаўся ў цяжкіх баях Вялікай Айчыннай і пазнейшых войнаў.
Пасля экскурсіі ўсіх запрасілі пачаставацца сапраўднай салдацкай кашай. За сталом ветэраны прыгадвалі ваенныя будні і дзяліліся ўспамінамі. Па дарозе дамоў яшчэ доўга гучалі словы падзякі за магчымасць дакрануцца да мінулага…
Выправіць гісторыю немагчыма, але памятаць пра подзвіг простага салдата, які аддаў жыццё дзеля светлай і мірнай будучыні краіны, – святы абавязак! Мы, маладое пакаленне, будзем памятаць пра гэта…
Ганна АКСЁНАВА. г. Лунінец.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть