Присяга

«ПОБЕДА ДЕДА – МОЯ ПОБЕДА!»


З мэтай актывізацыі цікавасці моладзі да подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання адказнасці і патрыятызму, абласная арганізацыя ГА “Белая Русь” праводзіць конкурс эсэ вучняў сярэдніх агульнаадукацыйных школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі.

Творчая работа павінна прадстаўляць гістарычную значнасць Перамогі над нацысцкай Германіяй, найбольш важных праблем ў ацэнцы гэтай падзеі ў сучасным свеце ці ўтрымліваць уласны погляд на пытанні ўклада і ролі беларускага народа ў справу Перамогі над фашызмам. Агульны аб’ём эсэ не павінен перавышаць 10-15 старонак А4 (фармат «RTF», шрыфт Times New Roman, кегль 14 праз 1 інтэрвал. Усе палі – 20 мм, тэкст па шырыні). Апошні ліст павінен быць завераны подпісам аўтара з расшыфроўкай прозвішча, імя, імя па бацьку. Акрамя друкаванага варыянта на дыску ці дыскеце трэба прадаставіць файлы эсэ з назвай “Эсэ, Назва, Прозвішча і імя” і заяўкі. Узор тытульнага ліста і заяўкі ёсць у раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”.
Дасылаць работы неабходна да 16 красавіка на адрас: 224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21 (вучэбны корпус №1 БрДУ імя А.С. Пушкіна), каб. 217 (памочнік рэктара). E-mail: ivanchin@brsu.brest.by. Кантактныя тэлефоны: 8-(0162)-23-59-63, 793-84-76.
Матэрыялы, якія атрыманы пазней 16 красавіка ці не адпавядаюць патрабаванням, не разглядаюцца і не вяртаюцца. Паступаючыя дакументы ацэньвае экспертная камісія. Пераможцы конкурса ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі: за першае месца – 300 тысяч рублёў, другое – 200, трэцяе – 150 тысяч. Лепшыя работы будуць надрукаваны ў перыядычных выданнях.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть