Присяга

ПОМНІК ПЕСНІ на пастаменце і ў сэрцы

У гады Вялікай Айчыннай вайны песні ўзнімалі ў змагароў з фашызмам баявы настрой, усялілі веру ў перамогу над ворагам. Асаблівыя пачуцці выклікала “Кацюша”, напісаная ў канцы 30-ых гадоў Міхаілам Ісакоўскім і Мацвеем Блантэрам.

Песня дала назву і новай зброі. Сімвалічна, што першыя залпы “кацюш” прагрымелі у дні Смаленскага змагання ў родных мясцінах паэта. А ў пасляваенны час на Смаленшчыне на беразе ракі Угра ўзведзены помнік песні. 

Цяпер, калі на канцэртах народны хор ветэранаў вайны і працы “Спадчына” спявае “Кацюшу”, словы песні падхоплівае ўся зала. А былыя франтавікі і партызаны не могуць стрымаць слёзы…

Іван ХОДЗІН, ветэран вайны і працы. г. Лунінец.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть