Присяга

ШАКАЛАДНЫЯ ЛІТАРЫ

На беласнежнай глянцавай паверхні торта паблізу чароўных крэмавых руж вопытны кулінар па дадатковаму заказу шакаладным шнурочкам вывеў прывычныя словы: “З днём нараджэння!”.

Чытач можа здзівіцца, што ж тут незвычайнага? Торт спатрэбіўся ў сувязі з тым, што сваячка аўтара гэтых радкоў даўно адзначае два дні нараджэння. Чаму?

Было гэта ў яе ранняй маладосці, скажу дакладней, у падлеткавым узросце. Каго ў летнюю спякоту не вабіць лёгкая плынь сагрэтай сонцам вады? Так і хочацца асвяжыцца. 

… – Цёця патанула! Цёця патанула..! – пакаціліся раптам па ўзбярэжжу трывожныя дзіцячыя галасы дзяўчынак, якія гулялі ў мячык на аксамітным дыване маладой травы.

Цяпер ім стала ўжо не да мячыка. Дзеткі гурбой скапіліся ля крутога берага, дзе на траве сіратліва ляжала сукенка. У адчаі ніхто з іх не ведаў як быць, што рабіць? Беглі трывожныя секунды, а дзяўчына ўсё яшчэ не паказвалася з вады.

І вось аднекуль з прыбярэжных кустоў выслізнуў малады чалавек у марской цяльняшцы. Натрэніраваны смелы матрос-адпускнік куляй нырнуў у глыбокае месца ракі, імгнена схапіў тонучую дзяўчыну, выцягнуў на бераг, як здавалася, нежывое цела.

Дзеці акружылі ратавальніка. Ён па-майстэрску, без панікі рабіў штучнае дыханне да таго часу, пакуль яна не расплюшчыла вочы. 

– Дзе я? Што са мною, – шэптам прамовілі яе злёгку пасінелыя вусны.

– Усё добра, прыгажуня. Добра, – супакойваў марак, узрадаваны тым, што ўдалося выратаваць чалавека. Каб сагрэць дзяўчыну, накінуў на яе свой форменны бушлат.

Мінула з таго трывожнага дня ўжо шмат гадоў. А наша сваячка ўжо дарослая, адзначаючы кожны год два святы нараджэння, са шчырай удзячнасцю ўспамінае выратавальніка. Часам са слязінкай на вачах за сталом, на якім традыцыйны торт з шакаладным надпісам “З днём нараджэння!”.

Мікалай ЮСЦІНОВІЧ. 


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть