Присяга

ВОЛЯ Ў ДЗЕНЬ ДОБРАЙ ВЕСТКІ

11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

У лістападзе ён адзначыць 85-годдзе… Але сённяшнюю дату Іван Лявонавіч ЛЯХ лічыць ці не другім днём нараджэння. Ураджэнец вёскі Белацэркаўка Палтаўскай вобласці ў чэрвені 1943-га прымусова быў вывезены ў Нямеччыну. Успаміны аб здзеках і знясільваючай працы на адным з германскіх заводаў дагэтуль трывожаць сэрца, прыгадваць аб гэтым балюча. Лепш – аб вызваленні, якое прыйшло 7 красавіка 1945 года.

Адслужыўшы ў арміі, украінскі юнак асталяваўся на беларускай зямлі. З 1948-га яго працоўнае жыццё было звязана са станцыяй Лунінец. Пуцявы рабочы, абходчык, вучань, старшы і паставы стрэлачнік – на розных пасадах чыгуначнік заўсёды надзейна выконваў свае абавязкі. На пенсію рэгуліроўшчык хуткасці руху цягнікоў выйшаў, маючы 44 гады працоўнага стажу.

Летась у райваенкамаце Івану Лявонцьевічу ўручаны медаль “65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть