Присяга

ВУЧОБА – У БЕЛАРУСІ, ПРАКТЫКА – У РАСІІ

Зрабі свой выбар – стань афіцэрам Ваенна-паветраных сіл і войскаў Проціпаветранай абароны!

На конкурснай аснове ў ваенныя ВНУ прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь – юнакі і дзяўчаты, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, ва ўзросце ад 17 да 21 года. Да 1 красавіка гг. прадстаўнікам грамадзянскай моладзі, якія жадаюць паступіць у ваенныя навучальныя ўстановы, неабходна падаць заяву ў Лунінецкі раённы ваенны камісарыят. Тут будзе растлумачана далейшая працэдура паступлення. Падрабязную інфармацыю аб правілах прыёму можна знайсці на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у раздзеле “Ваенная адукацыя”.

Асноўнай базай для падрыхтоўкі афіцэраў ВПС і войскаў ППА з’яўляецца Ваенная акадэмія, якая ўваходзіць у лік буйнейшых вышэйшых навучальных устаноў краіны. На факультэтах авіяцыйным і праціпаветранай абароны забяспечваецца падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў па 11-ці спецыяльнасцях, спецыялізацыях і напрамках з тэрмінам навучання 5 год. Набыць вышэйшую адукацыю можна таксама на ваенных факультэтах Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа, а таксама ў ваенных навучальных установах Расійскай Федэрацыі – Ваеннай акадэміі вайсковай проціпаветранай абароны ў г. Смаленск і Яраслаўскім вышэйшым зенітным ракетным вучылішчы ППА.

Асаблівасцю нацыянальнай сістэмы ваеннай адукацыі з’яўляецца арганічная сувязь тэарэтычнай падрыхтоўкі і вайсковай практыкі. Стажыроўкі сумяшчаюцца па тэрміне правядзення з асноўнымі мерапрыемствамі Узброеных Сіл, у тым ліку вучэннямі. Летась, напрыклад, усе курсанты атрымалі практыку падрыхтоўкі і правядзення баявых стрэльбаў на расійскім палігоне Ашулук.

Падпалкоўнік Андрэй ПАРЫВАЙ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть