Социум

Распрацоўкі – у вытворчасць

Один комментарий

день наукиУ нядзелю таксама адзначаецца і 85-годдзе стварэння Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Адным са структурных падраздзяленняў яе з’яўляецца Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства. Створаная ў 1945 годзе, не раз рэфармаваная, яна працягвае прыносіць карысць дзяржаве.
Галіна КУЧЭЙКА. Фота аўтара.
Сярод 207 работнікаў станцыі ў навуковым падраздзяленні, якое ўзначальвае кандыдат тэхнічных навук, заслужаны меліяратар Рэспублікі Беларусь Мікалай АЎРАМЕНКА (на здымку), заняты 10 чалавек, з іх – 2 даследчыкі і 5 навукова-тэхнічных работнікаў. Займаюцца яны распрацоўкай і ўкараненнем тэхнічных нарматываў рэканструкцыі і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і тэхналагічных рэгламентаў сельскагаспадарчага выкарыстання асушаных маламагутных тарфяных глебаў Палесся. Летась выконвалі заданні па дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграме “Аграпрамкомплекс – устойлівае развіццё” і рэгіянальнай – “Інавацыйнае развіццё Брэсцкай вобласці на 2011-2015 гады”. У выніку асвоілі 446 мільёнаў рублёў бю-джэтных сродкаў.
Перыядычна распрацоўкі вучоных укараняюцца ў вытворчасць. Так, эканамічны эфект ад найноўшага спосабу ліквідацыі падпораў у адкрытай праводзячай сістэме, выключаючай паглыбленне водапрыёмнікаў, прыменены летась пры ажыццяўленні праектаў меліярацыі зямель Брэстчыны на плошчы 1799 гектараў склаў амаль 1600 мільёнаў рублёў. Яшчэ 460 мільёнаў рублёў з’эканомілі пры прымяненні методыкі вызначэння разліковых модуляў сцёку і інтэнсіўнасці лішняй вады для меліярацыйных сістэм Беларускага Палесся ў сучасных кліматычных і гідралагічных умовах на плошчы 534 гектары.
Больш значныя распрацоўкі і рэкамендацыі вучоных знайшлі сваё адлюстраванне ў 4 навуковых артыкулах, 2 дакладах на Міжнародных навукова-тэхнічных канферэнцыях і 1 рэкамендацыі. А яшчэ Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці вынаход-нікам станцыі быў выдадзены патэнт на распрацаванае імі дрэнажнае водапаглынаючае прыстасаванне.
Своеасаблівыя дывідэнды навуковым супрацоўнікам прыносіць удзел у тэматычных канферэнцыях, школах і семінарах. Так, адзін з семінараў, праведзены летась у Рэспубліканскім заказніку “Спораўскі”, закончыўся дамоўленасцю з пазнейшым падпісаннем неабходных дакументаў на ўдзел у ажыццяўленні праекта ПРААН/ГЭФ “Распрацоўка інтэгрыраваных падыходаў да кіравання водна-балотнымі ўгоддзямі з улікам прынцыпу шматмэтавага ландшафтнага планавання з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод” на суму амаль 60 тысяч долараў ЗША.
З восені ў вытворчых умовах Палескай доследнай станцыі пачалі ажыццяўляць мерапрыемствы па дэманстрацыі метадаў устойлівага выкарыстання тарфянікаў у сельскай гаспадарцы. Выбраўшы 10-гектарны ўчастак з таўшчынёй торфу, не перавышаючай 50 сантыметраў з пясчанай подсцілкай, правялі глыбокае 70-сантыметровае ўзворванне глебы з дапамогай прыстасаваных плугоў. Далейшыя работы па падрыхтоўцы глебы і ўнясенню ў яе вызначанай дозы арганікі і тукаў, а таксама пасеву траў будуць зроблены вясной. Назіранні і догляд за участкам будзе весціся на працягу трох год. Пры атрыманні станоўчых вынікаў праект пасадзейнічае распаўсюджванню тэхналогіі глыбокага ворыва ў іншых гаспадарках. Дарэчы, падобны эксперымент праводзіўся ўжо ў 80-ых гадах ХХ стагоддзя.
Вызначаны таксама крыніцы фінансавання заданняў, над якімі будуць працаваць навукоўцы на працягу 2014 і 2015 гадоў у рамках праграмы “Аграпрамкомплекс – устойлівае развіццё”. Гэта 500 мільёнаў рублёў з рэспубліканскага бюджэту на правядзенне даследаванняў па двух канкрэтных заданнях.
Многія распрацоўкі вучоных укараняюцца непасрэдна на станцыі.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Карчаваць трэба гэту станцыю,а не укараняць.Ужо наукаранял1.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть