Социум

“РЭЗАНАНСНАЯ” ХВАРОБА

У канцы мінулага тыдня у інфекцыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы трапілі 19 навучэнцаў гарадскога ліцэя з прыкметамі гастраэнтэрыта.
Сімптомы ва ўсіх былі аднолькавыя: нязначнае павышэнне тэмпературы, ванітаванне, панос, у некаторых балелі жывот і галава. Загадчык інфекцыйнага аддзялення Анатоль Раковіч расказаў, што стан паступіўшых асаблівага хвалявання не выклікаў, захворванне мела лёгкую форму. Па словах урача, медыцынская дапамога аказана “згодна з пратаколам абследавання і лячэння хворых”. Відавочна, яно было эфектыўным, бо ў суботу пасля ночы, праве-дзенай у аддзяленні, пачалі выпісваць дадому першых юных пацыентаў. У паня-дзелак, 29 кастрычніка, “інфекцыю” пакінулі апошнія 6 чалавек. Сёння іх стан апасення не выклікае. Новых выпадкаў захворвання не выяўлена, тым не менш, у ліцэі тэрмінова аб’явілі канікулы.
Выпадак, вядома ж, не застаўся не заўважаным. Сітуацыю пад свой кантроль адразу ўзялі супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Быў адабраны неабходны матэрыял для правядзення даследаванняў як у мясцовай лабараторыі, так і ў аналагічных медыцынскіх установах вобласці і рэспублікі. Як растлумачыў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Дубініч, для вынясення канчатковага вердыкту належыць зрабіць дакладнае мікрабіялагічнае і вірусалагічнае даследаванне. Для гэтага патрэбна прыкладна два тыдні.
Дырэктар філіяла “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства Валянціна Швед паведаміла, што 3 работніцы, якія былі задзейнічаны ў ліцэйскай сталовай,  зараз прахо-дзяць паглыбленае медыцынскае абследаванне. Ім назначана прафілактычнае лячэнне.
Нельга не заўважыць, што сёлета ліцэй прыкметна змяніўся. На рамонт будынка выдаткавана больш як 3 мільярды рублёў, у тым ліку на рамонт харчблока – 47,4 мільёна рублёў. На будучы год на гэтыя ж мэты запланавана яшчэ 5,5 мільярда. Работы тут вядуцца і зараз. Як расказаў дырэктар ліцэя Мікалай Паўловіч, у інтэрнаце і харчблоку ідзе замена кана-лізацыі, рамантуюцца са-нітарныя вузлы. Будзе заменена электрычная праводка  і пакладзена керамічная плітка. Мяркуецца таксама закупіць новае тэхналагічнае абсталяванне, перш за ўсё – хала-дзільнае.
Выпадак у ліцэі стаў перадумовай актывізацыі маніторынгу санітарнай службай іншых навучальных устаноў раёна. 1 лістапада ў Брэсце пройдзе пазачарговае пасяджэнне аблвыканкама, дзе адным з пытанняў парадку дня будзе сітуацыя з захворваннем лунінецкіх ліцэістаў.
Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть