Социум

СНЕГ ЁСЦЬ – ІНІЦЫЯТЫВЫ НЯМА

Сёлета зіма радуе моцнымі снегападамі і ўстойлівымі маразамі. Якраз цудоўны выпадак з размахам адзначыць Сусветны дзень снеу, што быў аб’яўлены 20 студзеня. Гэтая ініцыятыва знайшла падтрымку ў Беларусі.
Аб тым, якія мерапрыемствы прайшлі ў гэты дзень у нашым рэгіёне, пацікавілася ў начальніка аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызму Пятра Хвастова. Але, на жаль, ён не змог даць пераканаўчага тлумачэння, спасылаючыся на РФСК “Здароўе”. Што датычыць гэтай установы, то дырэктар Ігар Гапон запэўніў:
– Спаборніцтвы па лыжных гонках з удзелам школьнікаў і выхаванцаў прафтэх-устаноў запланаваны на 24-25 студзеня. Пройдуць яны на гарадскім стадыёне. Тут жа ў нядзелю, 27 студзеня, будзе ладзіцца турнір “Залатая шайба”.
Сумна, што аб гэтым не ведае кіраўнік спорту раёна. Магчыма, пры больш узважаным падыходзе да справы не склала б цяжкасці правесці лыжныя спаборніцтвы 20 студзеня, як гэта было зроблена ў многіх гарадах нашай краіны.
Алена ШАНДАРЭЎСКАЯ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть