Социум

Тавары для дзяцей – на праверку!

Да 14 сакавіка супрацоўнікі нашага цэнтра праводзяць пазапланавую тэматычную аператыўную праверку па пытанню захавання арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі патрабаванняў заканадаўства ў галіне санітарна-гігіенічнага дабрабыту насельніцтва.
Прадметам праверак становяцца тавары для дзяцей, адзенне і абутак для малышоў, цацкі, вырабы лёгкай прамысловасці, упаковачныя матэрыялы і посуд, сінтэтычныя мыючыя сродкі і асабістай гігіены, парфумерна-касметычная прадукцыя, харчовыя прадукты, дзіцячае харчаванне, біялагічна-актыўныя дабаўкі да ежы і інш. З іх адбіраюцца пробы і праводзяцца лабараторныя даследаванні на адпаведнасць устаноўленым патрабаванням як нацыянальнага заканадаўства, так і Мытнага саюза.
Асаблівая ўвага надаецца пытанням: наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку ў кожным гандлёвым аб’екце на ўсе рэалізуемыя партыі; адпаведнасці інфармацыі на маркіроўцы звесткам у суправаджальных дакументах; захавання патрабаванняў пры захоўванні і рэалізацыі прадукцыі; адпаведнасці санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням; правядзення вытворчага кантролю.
Нагадваем, што з 15 лютага ўся прадукцыя, якая прызначана для дзяцей і падлеткаў, павінна рэалізоўвацца пры ўмове выканання вышэй названых патрабаванняў.
Людміла МАРОЗ, загадчыца аддзела гігіены РЦГіЭ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть