Социум

Тэлетрансляцыя па-новаму

Перамены ў тэлевізійным вяшчанні закранаюць тых людзей, чые тэлевізары атрымліваюць сігнал з тэлевышкі. Замест звычайнага аналагавага ён становіцца лічбавым. А гэта значыць, калі своечасова не прыняць неабходных мер, то можна застацца наогул без “малюнка” на экране.
Спецыялісты запэўніваюць, што лічбавае тэлебачанне мае шэраг пераваг над аналагавым. У яго высокая якасць “малюнка”, гуку. А яшчэ такі сігнал менш падвяргаецца розным збоям. Да таго ж лічбавае тэлевяшчанне дазваляе прымаць значна больш каналаў. Гэта вельмі важна для жыхароў сельскай мясцовасці. У Лунінцы такой праблемы не існуе, паколькі многа людзей падключылася да кабельнага тэлебачання ці інтэрактыўнага “Zala”.
Іх прыхільнікі не адчуюць на сабе афіцыйнага пераходу на “лічбу”. А вось тым, у каго на доме размешчаны антэны для прыёму тэлесігналу, трэба паклапаціцца загадзя. Для таго, каб па-ранейшаму глядзець любімыя перадачы і серыялы, неабходна мець сучасны тэлевізар ці лічбавую прыстаўку (яны ёсць у продажы ў магазінах райспажыўтаварыства і індывідуальных прад-прымальнікаў).
На сённяшні дзень гледачам бясплатна даступны тэлевізійны пакет з васьмі каналаў: “Беларусь-1”, “Беларусь-2”, “Беларусь-3”, ОНТ, СТВ, “НТВ-Беларусь”, “РТР-Беларусь”, “Мір”.
Калі ў вас ёсць пытанні, што датычаць пераходу на лічбавае тэлевяшчанне, ці неабходна ўдакладніць незразумелыя моманты – тэлефануйце па нумары 172.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть