Социум

Трагедыі на чыгунцы

Бяспека грамадзян на аб’ектах чыгуначнага транспарту – адна з самых актуальных задач супрацоўнікаў Брэсцкага АУС на транспарце.
Як адзначыла начальнік штаба Брэсцкага АУСТ Наталля Макарэвіч, асноўнай прычынай усіх трагедый і няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на чыгунцы, з’яві-лася поўнае грэбаванне правіламі паводзін на чыгунцы ў стане алкагольнага ап’янення, асабістая неасцярожнасць і няўважлівасць пацярпелых. Яскравым прыкладам падобнага стаўлення да бяспекі служаць здарэнні, што адбыліся ў гэтым годзе. Так, 19 лютага на пешаходным пераходзе ў Жабінцы грузавым цягніком траўміраваны мясцовы жыхар, які спрабаваў перайсці пуці пад вагонам. На пераездзе каля станцыі Янаў-Палескі загінуў трактарыст, які выехаў на пуці на забараняючы сігнал святлафора.
Выконвайце правілы бяспекі і праезду чыгуначнага пераезду:
пераходзіць чыгуначныя пуці можна толькі ў спецыяльна прызначаных месцах – па пешаходных пераходах або мастах, а таксама чыгуначных пераездах і тунэльных пераходах;
нельга падлазіць пад вагоны цягніка для пераходу пуцей;
забаронена выходзіць і садзіцца на хаду цягніка;
забаронена знаходзіцца на краі платформы, а таксама паблізу чыгуначнага палатна пры руху цягніка.
Памятайце: выкананне ўстаноўленых на чыгунцы правілаў – залог вашай бяспекі і вашых блізкіх.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть