Социум

Трохгадовы хлопчык ТРАПІЎ ПАД ЦЯГНІК,

таму што, пакінуты дарослымі без увагі, выйшаў пагуляць на рэйкі. Наогул за 9 месяцаў – дзевяноста жыхароў Беларусі сталі ахвярамі незахавання правілаў бяспекі на чыгунцы.
У цэлым зарэгістравана 147 няшчасных выпадкаў, у тым ліку 7 – з удзелам непаўналетніх. 90 чалавек загінулі, 33 – атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Асноўныя прычыны трагедый – спешка, неабгрунтаваны разлік чалавекам сваіх сіл і часу, няўважлівасць, а таксама знаходжанне на чыгуначных пуцях у стане алкагольнага ап’янення.
З пачатку года за пераход па чыгуначных пуцях у нявызначаных месцах да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.3 ч. 5 КоАД прыцягнуты амаль 11 тысяч чалавек. Нагадваем, што гэта парушэнне караецца штрафам у памеры да дзвюх базавых велічынь.
Пераканаўчая просьба – захоўвайце правілы бяспекі на чыгуначным транспарце! Пры набліжэнні цягніка не спрабуйце “праскочыць” перад саставам, а спыніцеся і прапусціце яго. Чыгунка – зона павышанай небяспекі, дзе малейшая неасцярожнасць можа прывесці да трагічных наступстваў.
Юлія КРЫЎКО, інжынер па ахове працы станцыі Лунінец.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть