ПроисшествияСоциум

У райвыканкаме адбылося нечарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта

Актуальнасць пазачарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое правёў яго старшыня Васіль Агіевіч, была выклікана надзвычайнымі абставінамі.

Як паведаміў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Арашкевіч, з пачатку года на пажарах у раёне загінулі 8 чалавек – у 4 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Прычынай большасці трагедый стала неасцярожнасць пры курэнні, а таксама дзіцячае свавольства з агнём.

18 сакавіка жудасная трагедыя адбылася ў Вічыне. Дарослыя пакінулі ў доме без нагляду дваіх малышоў 2010 і 2008 гадоў нараджэння. Калі матуля ішла на працу, яны спалі. Прачнуўшыся, знайшлі запалкі…
Гаспадыня, якая ў палове 12-й гадзіны вярнулася з работы, заўважыла дым і пачула гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Да прыезду падраздзяленняў выратавальнікаў у задымленым пакоі разам з суседзямі яна знайшла сына, які не падаваў прыкмет жыцця, а крыху пазней – дачку. Некаторы час яна яшчэ была жывая, але рэанімацыйныя мерапрыемствы медыкаў з Дварэцкай амбулаторыі жаданага выніку не далі – дзяўчынка таксама памерла.

Сям’я добранадзейная, яе ведаюць і паважаюць у вёсцы. Жыллё дагледжанае, электраправодка і ацяпляльнае абсталяванне ў спраўным стане. Адзіная прычына – безагляднасць дарослых, якія пакінулі малых адных у доме. Нельга сказаць, што бацькі не ўсведамлялі, якой небяспецы падвяргаюць дзяцей. Проста думалася, што бяда абыдзе іх бокам…

Прыкладна год таму бацькі звярнуліся з заявай у Дварэцкую яслі-сад-сярэднюю школу. Там іх дзяцей паставілі ў чаргу, як маючых патрэбу ва ўладкаванні ў дзіцячую дашкольную ўстанову. Па інфармацыі дырэктара ўстановы А.С. Янкевіча, набор груп меркавалася правесці ў ліпені 2013 года. Лёс распарадзіўся інакш…

Літаральна на наступны дзень 19 сакавіка сігнал трывогі паступіў з СШ №4. Успыхнуў пажар у бытавым памяшканні спартыўнай залы. Папярэдняя прычына – неасцярожнае карыстанне агнём.

Апошня планавая праверка праводзілася ў школе, якая, дарэчы лічыцца суб’ектам высокай групы рызыкі, прыкладна год таму. Дырэктару даслалі прадпісанне з 5 пунктаў супрацьпажарных мерапрыемстваў. Кантрольная праверка паказала, што выкананы толькі 3. Да кіраўніка і некаторых іншых адказных асоб прыменены меры адміністрацыйнага пакарання. І немаведама колькі цягнулася б гісторыя, калі б прыкры выпадак не расставіў кропкі над “і”.
25 сакавіка адбыўся пажар ва ўрачэбнай амбулаторыі в. Лахва. Знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці і ўнутраная аддзелка памяшканняў. У агні загінулі качагар і нідзе не працуючы раней судзімы мясцовы жыхар.Пазней экспертыза ўстанавіла, што ў крыві і аднаго, і другога ўтрымлівалася вялікая доза алкаголю.
Да таго ж, як высветлілася пазней, пажар убачылі не адразу па той простай прычыне, што ў амбулаторыі на гэты момант, акрамя ахвяр, нікога не было, хаця працуе медустанова з 8.00 да 20.00. Сігнал на пульт РАНС паступіў вельмі позна – у 19.06 ад старонніх жыхароў.
Планавая праверка супрацоўнікамі РАНС Лахвенскай амбулаторыі праводзілася ў першым паўгоддзі 2010 года. Былі выяўлены парушэнні, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі загадчыка і вядучага інжынера.
Усё вышэй сказанае стала прычынай для дэталёвага аналізу склаўшайся сітуацыі і прыняцця строгіх мер уздзеяння на тых, ад каго залежыць парадак і бяспека ва ўстановах і арганізацыях.

Галоўны ўрач установы аховы здароўя “Лунінецкая ЦРБ” М.П. Кочык напісаў заяву аб звальненні і мяркуе пакінуць пасаду па ўзгадненню бакоў. За адсутнасць кантролю за захаваннем працоўнай дысцыпліны вымовы аб’яўлены шэрагу работнікаў сферы аховы здароўя раёна. На чарговым медыцынскім Савеце будзе рагледжаны стан работы па папярэджанню пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

Вымова аб’яўлена і дырэктару СШ №4 г. Лунінца І.П. Дубянчук.

Каб у далейшым выключыць выпадкі гібелі на пажары дзяцей, вырашана правесці сацыялагічнае апытанне бацькоў і ў выпадку неабходнасці стварыць ў дашкольных дзіцячых установах і школах кругласутачныя групы, якія будуць працаваць у выхадныя і святочныя дні з тым, каб арганізаваць знаходжанне там дзяцей у выпадку занятасці бацькоў.

У летні час плануецца максімальна задзейнічаць дзяцей з мнагадзетных і нядобранадзейных сям’яў у аздараўленчых лагерах. Ва ўстановах адукацыі пройдуць гутаркі псіхолагаў з вучнямі на прадмет выяўлення ў іх схільнасці да піраманіі. На бацькоўскіх сходах супрацоўнікі РАНС будуць дэманстраваць відэафільмы з мэтай папярэджання гібелі дзяцей на пажарах. Да 30 верасня 2013 года мяркуецца абсталяваць аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі з вывадам сігнала на сігнальна-гукавыя прыстасаванні ці ў суседнія дамы і кватэры работнікаў, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей і ў той жа час працуюць ноччу, у выхадныя ці святочныя дні.

У красавіку на Лунінеччыне пройдзе месячнік пажарнай бяспекі, у ходзе якога асаблівая ўвага будзе ўдзелена мнагадзетным сем’ям і тым, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. З мэтай актывізацыі прафілактычнай і растлумачальнай работы па абавязковаму стварэнню бяспечных умоў для пражывання дзетвары за імі будуць замацаваны адказныя работнікі аддзела адукацыі, кіраўнікі школ і садоў, органаў аховы здароўя. Адначасова супрацоўнікі РАНС будуць тлумачыць бацькам аб недапушчальнасці пакідання малых без нагляду і крымінальнай адказнасці дарослых за неналежнае ўтрыманне сыноў і дочак.

Пад асаблівы кантроль трапяць усе кацельні. Звесткі аб іх рабоце двойчы на дзень будуць падавацца ў аварыйна-дыспетчарскую службу жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пытанні пажарнай бяспекі ў тэрміновым парадку ў бліжэйшы час разгледзяць на пасяджэннях гарсельвыканкамаў.

Показать больше

Похожие статьи

4 комментария Комментариев

  1. Не тем выговоры даете, все это стрелочники- выше брать надо.

  2. Думаю, что не только в пожаре причина. Но особо не расстраивайтесь, не пропадет. И рядовым врачом, которых не хватает, вряд ли пойдет работать. В впрочем, не будем загадывать, поживем – увидим.

  3. так же директорку школы наказали выговором 🙂 вот уж наказание…
    а вот кочика как-то жалко. ни за что. или причина не в пожаре?

  4. От это дали! Только интересно, нашли настоящего виновного в пожаре в СШ №4? Нет. И вряд ли ли найдут.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть