Социум

У ВНУ – па новых правілах

Нядаўна Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняты новыя правілы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Якія змены нясе з сабою новая рэдакцыя галоўнага для ўсіх беларускіх абітурыентаў дакумента? Адказаць на гэтае пытанне папрасілі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Івана РАКОВІЧА:

Па-першае, адменены раздзельны конкурс для гарадскіх і сельскіх абітурыентаў. Складана пакуль дакладна сказаць, наколькі гэтая змена паўплывае на якасны склад патэнцыяльных студэнтаў, але як часта здаралася, што моцны выпускнік гарадской школы, набраўшы дастаткова высокі бал, саступаў шчаслівы выпадак менш “бальнаму” вяскоўцу. Цяпер усе жадаючыя атрымаць студэнцкі білет на этапе абітурыенцтва будуць у роўных умовах. Апраўданай лічу адмену прафесіянальна-псіхалагічнага субяседавання на так званыя прэстыжныя спецыяльнасці. Не сакрэт, што ў большасці выпадкаў гэтае выпрабаванне было звычайнай фармальнасцю, якая абсалютна не ўплывала на канчатковы вынік.
Шкада, што пераможцаў міжнародных і заключнага этапа рэспубліканскіх алімпіяд пазбавілі магчымасцей паступаць без экзаменаў на запатрабаваныя спецыяльнасці, якія заўсёды карысталіся попытам у моладзі – “міжнародныя адносіны”, “міжнароднае права”, “эканамічнае права”, “правазнаўства”, “дзяржаўнае кіраванне і права”. Самае большае, на што яны могуць разлічваць, – 100 балаў па профільным прадмеце. Закрыты шлях па-за конкурсам на гэтыя спецыяльнасці дзецям-сіротам. Цяпер яны змогуць паступаць на іх толькі на агульных падставах.
Нямала нараканняў раней выклікала патрабаванне, каб дакументы ў прыёмную камісію падаваў абітурыент толькі асабіста. Цяпер за яго гэта могуць зрабіць бацькі ці давераныя асобы. Праўда для гэтага абавязкова павінна быць уважлівая прычына, якая пацверджана належным дакументам.
Як станоўчае ўспрымаю яшчэ адно новаўвядзенне. Летась многія ВНУ сутыкнуліся з недаборам студэнтаў, у тым ліку і на бюджэтныя месцы. Цяпер на вакансіі можна праводзіць дадатковы набор. Гэта значыць, калі абітурыенту не ўдалося прабіцца ў адзін універсітэт, а ў другім – недабор, то можна паспрабаваць свае сілы і яшчэ раз паў-дзельнічаць у конкурсе, але ўжо ў іншую ВНУ.
Летась быў павялічаны так званы прахадны бал ніжняй мяжы тэставых балаў. Гэта адразу адбілася на агульнай колькасці жадаючых трапіць у ВНУ – прыкладна 30 працэнтаў абітурыентаў па матэматыцы атрымалі адзнакі ніжэйшыя за ўстаноўленае мінімальнае значэнне. Таму сёлета чакалася, што, магчыма, гэтая планка будзе зніжана. Аднак спадзяванні не спраўдзіліся: патрабаванні “на ўвахо-дзе” засталіся на ўзроўні мінулага года. Магчыма гэта і апраўдана, калі ўлічыць, што ў недалёкім мінулым у ВНУ траплялі не больш як 25 працэнтаў абітурыентаў, а прэтэнзій да якасці падрыхтоўкі выпускнікоў і ў далейшым спецыялістаў было прыкметна менш.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть