Социум

ВАДАЁМЫ РЫХТУЮЦЦА ДА ЗІМЫ

Напрыканцы восені вада “забрала” ў нашым раёне два чалавечыя жыцці.
27 кастрычніка на аўтадарозе Чучавічы-Бастынь, не справіўшыся з кіраваннем аўтама-біля, упаў у арашальны канал і не змог выбрацца 23-гадовы жыхар станцыі Дзятлавічы. На мінулым тыдні ў сажалцы патанула 77-гадовая жыхарка з Цны.
Зусім хутка рэкі і вадаёмы Лунінеччыны пакрыюцца лёдам. З нецярпеннем чакаюць гэтага часу дзеці і рыбаловы. Трэба памятаць, што лёд часцей за ўсё падводзіць нас восенню і вясной – дайце яму “паспець”, не выходзьце на вадаёмы, калі яны ледзь сцягнуты. 
Безумоўна, перапраўляцца праз рэку ці возера на лыжах больш бяспечна, чым проста пехатой, але і тут ёсць свае тонкасці. Перш-наперш агледзьцеся навокал, магчыма паблізу ёсць пракладзеная лыжня. Вызваліце мацуючыя часткі, каб можна было лёгка вызваліць ногі, палкі трымайце ў руках. Рукзак рэкамендуецца павесіць на адно плячо, а яшчэ лепш – цягнуць на вяроўцы на 2-3 метры ззаду.
Калі вы праваліліся пад лёд, шырока раскіньце рукі і ўтрымайцеся ад пагружэння з галавой. Не перашкаджайце сабе страхам, дзейнічайце рашуча. Без рэзкіх рухаў, паступова выцягвайцеся на паверхню, стараючыся стварыць найбольшую плошчу апоры. Выбраўшыся, накіроўвайцеся ў той бок, адкуль ішлі, аднак будзьце асцярожнымі да самага берага. А там не спыняйцеся, пакуль не акажацеся ў цяпле.
Калі вы заўважылі, што праваліўся чалавек, крыкніце, што ідзеце на дапамогу. Не набліжайцеся да самага краю лёду, працягніце лесвіцу, шэст, канец Аляксандрава і інш. Можна кінуць звязаныя рамяні, шарфы, дошкі ці жардзіны, але з адлегласці не менш як 3 метры. Дзей-нічайце рашуча, бо мокрае адзенне цягне пацярпелага ўніз.
Аматарам падлёднай лоўлі неабходна памятаць, што нельга прабіваць побач шмат лунак і лавіць рыбу ля прамыін. Не давядуць да дабра зборы вялікімі групамі ў адным месцы. Заўсёды трэба мець пад рукой моцную вяроўку даўжынёй 12-15 метраў.
Чым больш уважлівымі вы будзеце, тым больш бяспечным будзе ваш адпачынак, пераправа ці рыбная лоўля.
Мікалай ЯКУБОВІЧ, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть